Грамадства55

Ціханоўская ў Нью-Ёрку ўзяла ўдзел у міністэрскай сустрэчы

Мерапрыемства арганізавалі Латвія і Еўрапейскі саюз пры садзейнічанні Офіса Святланы Ціханоўскай.

Фота: ОСЦ

21 верасня ў Нью-Ёрку падчас Тыдня высокага ўзроўню 81‑й сесіі Генасамблеі ААН адбыўся міністэрскі сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі і яе наступствам для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Мерапрыемства арганізавалі Латвія і Еўрапейскі саюз пры садзейнічанні Офіса Святланы Ціханоўскай, паведамляе ОСЦ.

Удзел у арганізацыі таксама прынялі Украіна, Літва, Эстонія, Ірландыя, Швецыя і Чэхія. Афіцыйная праграма была сфакусаваная на сувязі паміж рэпрэсіямі ў Беларусі, гібрыднымі пагрозамі і падтрымкай расійскай вайны супраць Украіны.

Фота ОСЦ

На івэнце выступілі генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Кайса Олангрэн, міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ, генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, міністр замежных спраў Чэхіі Петр Мацінка, дзяржаўны міністр Ірландыі Ніл Рычманд, намеснік міністра замежных спраў Эстоніі Марцін Рогер, прадстаўнік МЗС Швецыі Гунар Альдэн, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай і лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Падчас сустрэчы абмеркавалі некалькі пытанняў, напрыклад, рэпрэсіі і палітвязняў.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што асобныя вызваленні не азначаюць сістэмных змен, пакуль працягваюцца новыя затрыманні і палітычна матываваныя справы. Яна заклікала дамагацца вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў.

Таксама былі абмеркаваныя транснацыянальныя рэпрэсіі, удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны, Беларусь у парадку дня ААН, а таксама санкцыі і міжнародную адказнасць.

Дэмакратычная лідарка заклікала захоўваць ціск да сістэмных змен, падтрымліваць механізмы прыцягнення да адказнасці і адначасова ізаляваць рэжым, а не беларусаў — захоўваць візы, стыпендыі, праграмы мабільнасці і падтрымку грамадзянскай супольнасці.

«Наша мэта — зрабіць Беларусь незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай краінай, якая будзе не пастаяннай пагрозай, а добрым, прадказальным партнёрам і суседам. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не застаецца толькі ў Беларусі. Рэжым, які знішчае вяршэнства права ўнутры краіны, урэшце становіцца пагрозай і за яе межамі», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Каментары5

  • Фэйспалм
    22.09.2026
    Прыехала ў ЗША сустракацца з еўрапейцамі. НАВОШТА?
  • Гэта завецца інакш
    22.09.2026
    Трэба быць далікатнымі і тактычным, і неяк прыгожа сказаць, што Святлана прыехала заручыцца кхм, міжнароднай падтрымкай для беларусаў.
  • Янка Збеглы
    22.09.2026
    Фэйспалм, яна робіць хоць нешта!)))

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць