Свет55

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце

Лётным полем маршавым крокам прайшоў аркестр ВПС ЗША, а таксама луналі амерыканскі і кітайскі сцягі.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вітаў свайго кітайскага калегу Сі Дзіньпіна пралётам бамбавікоў і 30‑метровай чырвонай дарожкай напярэдадні пачатку іх трохдзённага саміту ў Вашынгтоне. Трамп асабіста сустрэў старшыню КНР у аэрапорце, дзе па лётным полі маршавым крокам прайшоў аркестр ВПС ЗША, а таксама луналі амерыканскі і кітайскі сцягі, піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт ЗША і першая лэдзі Меланія Трамп віталі Сі і яго жонку Пэн Ліюань на аб'яднанай базе Эндрус у штаце Мэрыленд у сераду ўвечары.

Чакаецца, што першая паездка Сі ў Вашынгтон з 2015 года будзе ўключаць закрытыя сустрэчы, дзяржаўную вячэру і шырокае кола пытанняў для абмеркавання — ад штучнага інтэлекту да вайны з Іранам і Тайваня, а таксама падаўжэння гандлёвага перамір'я.

Лідар Камуністычнай партыі Кітая прызямліўся на самалёце Air China ў 17:39 па мясцовым часе (00:39 па Мінску). Ганаровая варта падышла да самалёта і выстраілася па абодва бакі чырвонай дарожкі, калі да трапа пад'ехалі два лімузіны.

Сі і Пэн пакінулі самалёт, пасля чаго дзве пары абмяняліся поціскамі рук. Яны коратка пагутарылі, а затым бок аб бок прайшлі па чырвонай дарожцы і пазіравалі для фатаграфій.

Два B-1 праляцелі над базай, пакуль аркестр выконваў дзяржаўны гімн ЗША. Гэтыя звышгукавыя самалёты з'яўляюцца важнай часткай амерыканскага баявога арсеналу.

Пасля абмену ветлівасцямі абедзве пары на асобных аўтамабілях адправіліся ў Вашынгтон.

Сустрэча замежнага лідара ў аэрапорце прэзідэнтам ЗША — першы такі выпадак за 11 гадоў.

Апошні раз так папу Францішка ў 2015 годзе ўшаноўваў Барак Абама. Да гэтага, у 1962 годзе, прэзідэнт Джон Кенэдзі сустракаў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Гаральда Макмілана.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсант ужо абвясціў, што ЗША і Кітай падоўжаць гандлёвае перамір'е да студзеня. Тэрмін дзеяння пагаднення, у межах якога Трамп знізіў тарыфы на некаторыя тавары ў абмен на змякчэнне Сі абмежаванняў на пастаўкі рэдказямельных мінералаў, павінен быў скончыцца 10 лістапада.

Бэсант, які выступіў пасля сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Кітая Хэ Ліфэнам, паведаміў, што бакі таксама абмеркавалі магчымасць заключэння ў будучыні больш змястоўнага гандлёвага пагаднення.

У пісьмовай заяве, апублікаванай кітайскім дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам «Сіньхуа», Сі заявіў, што і Кітай, і ЗША «вялікія дзяржавы, а іх народы — вялікія народы».

«Дзве краіны павінны быць партнёрамі, а не супернікамі», — сказаў ён.

Меланія Трамп заявіла, што непасрэдна ўдзельнічала ў планаванні праграмы візіту. У інтэрв'ю Fox News яна сказала, што Трамп вырашыў асабіста сустрэць Сі ў аэрапорце, «таму што ў іх выдатныя адносіны».

Сі суправаджаюць член Пастаяннага камітэта Палітбюро партыі Цай Ці, якога многія лічаць яго правай рукой, віцэ-прэм'ер Хэ Ліфэн, міністр замежных спраў Ван І, а таксама іншыя высокія чыноўнікі з Пекіна.

«Ажыццяўленне вялікага адраджэння кітайскай нацыі і адраджэнне велічы Амерыкі могуць цалкам суіснаваць, умацоўваць адно аднаго і прыносіць карысць свету», — гаворыцца ў заяве Сі, распаўсюджанай агенцтвам «Сіньхуа». У ёй ён таксама выказаў упэўненасць, што візіт «прынясе плённыя вынікі».

Невядома, ці прывёз Сі з сабой прадстаўнікоў бізнесу. Прысутнасць кітайскіх кампаній у ЗША таксама можа выклікаць пытанні наконт кітайскай дзелавой практыкі, субсідый і залішніх вытворчых магутнасцяў, а ўсё гэта здольнае прывесці да большай крытыкі і большай колькасці пытанняў, чым хацелася б Сі і яго партыі.

Падчас візіту Трампа ў Пекін у маі яго суправаджала група кіраўнікоў тэхналагічных кампаній з ліку найбуйнейшых амерыканскіх фірмаў, уключаючы Ціма Кука з Apple, Ілона Маска з Tesla і Джэнсена Хуанга з Nvidia.

Чакаецца, што кіраўнікі амерыканскіх кампаній, якія працуюць у сферы штучнага інтэлекту, наведаюць раскошную дзяржаўную вячэру, запланаваную на чацвер. Візіт Сі завершыцца ў пятніцу.

Трамп адкінуў нядаўнія папярэджанні прадстаўнікоў галіны аб патэнцыйных небяспеках штучнага інтэлекту, назваўшы іх «містыфікацыяй», у той час як абедзве краіны імкнуцца дамагчыся дамінавання ў гэтым сектары.

Каментары5

  • Жвір
    24.09.2026
    Магчыма на гэта й спадзяваўся Зяленскі, калі казаў, што вайна павінна быць закончана да зімы гэтага року...
  • Глядач
    24.09.2026
    А калі падарункі будуць?
  • Еўраскептыг
    24.09.2026
    Запомніце, а лепей - занатуйце. Цяпер у свеце ёсць дзве звышдзяржавы: ЗША і КНР. Часы, калі Еўропа (Еўразвяз) нешта вырашалі ў гэтым свеце беззваротна прайшлі. Расія таксама нічога асабліва не вартая.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць