Крэдытам «На ўсё» ад Беларусбанка цяпер можна аплачваць пакупкі на Wildberries.

Атрымаць яго можна непасрэдна падчас афармлення замовы на сайце або ў мабільным дадатку маркетплейса, паведамілі ў банку.
Кліент, як звычайна, выбірае тавар і кладзе яго ў кошык. На этапе аплаты ён выбірае «Крэдыт ад Беларусбанка». Пасля гэтага трэба будзе аўтарызавацца праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі і запоўніць заяўку.
Як кажуць у банку, рашэнне прымаецца літаральна за некалькі хвілін, пасля чаго кліенту прыходзіць SMS са спасылкай, па якой трэба перайсці, каб падпісаць дагавор.
Пасля гэтага грошы для аплаты рэзервуюцца, а банк выплачвае іх прадаўцу пасля атрымання замовы пакупніком. Калі ж пакупнік вырашыць адмовіцца ад пакупкі, грошы, адпаведна, нікуды не пералічваюцца.
Крэдыт у банка — камерцыйны, і стаўкі па ім 17,05—17,65% гадавых. Ён выдаецца на пяць гадоў, а сума павінна знаходзіцца ў дыяпазоне ад 200 да 50 тысяч рублёў.
Каментары