Свет22

У Марока першы раз у гісторыі ўрад узначаліла жанчына

Кароль Марока Мухамед VI 29 верасня прызначыў Фаціму Эззахру Эль-Мансуры прэм’ер-міністаркай краіны. Яна стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла ўрад.

Фаціму Эззахру Эль-Мансуры. Фота: facebook.com/Elmansouri.Fatima.Ezzahra 

Прызначэнне адбылося пасля парламенцкіх выбараў 23 верасня, на якіх Партыя аўтэнтычнасці і сучаснасці (PAM), якую ўзначальвае Эль-Мансуры, атрымала найбольшую колькасць мандатаў. Пра рашэнне караля абвясціў каралеўскі двор. Эль-Мансуры была прынятая Мухамедам VI у каралеўскім палацы, дзе атрымала даручэнне сфармаваць новы ўрад.

Паводле прафесіі Фаціма Эззахра Эль-Мансуры адвакатка. Раней яна ўзначальвала Міністэрства жыллёвага будаўніцтва, а да прызначэння прэм’ер-міністаркай была мэрам горада Маракеш.

Новаму ўраду давядзецца кіраваць шматмільярднымі інвестыцыямі ў праекты, звязаныя з правядзеннем у Марока чэмпіянату свету па футболе 2030 года.

Сярод асноўных задач новага кабінета называюцца барацьба з інфляцыяй, павышэнне заробкаў і стварэнне новых працоўных месцаў.

Каментары2

  • Аман сіпацыя
    29.09.2026
    І што, зажывем? Найбольш жанчын у кіраўніцтве было ў СССР, а толку
  • XX XY
    30.09.2026
    Вельмі смешна назіраецца, як частка беларускай апазіцыі, некаторыя грантава, а іншыя ідэйна, зрабілі з жанчын у палітыцы нейкі культ. Давай ім квоты як у СССР, больш жанчын. Усё астатняе да аднаго месца. А калі з некаторымі прадстаўніцамі пачынаецца спроба дыскусіі на аргументы, пачынаецца енк пра нейкі патрыярхат, сексізм і іншыя словы з тіктока ад сінявалосых дзяўчынак.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць