Свет55

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?

Некалькі бальніц Іркуцка закрылі на трохтыднёвы каранцін, але ўлады сцвярджаюць, што аварыі ў супрацьчумным інстытуце не было.

Дар'я Шыпілава

2 кастрычніка памерла 28‑гадовая Дар'я Шыпілава, лабарантка Іркуцкага супрацьчумнага інстытута. Вядома, што за тыдзень да гэтага дзяўчына разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы і неўзабаве адчула сябе блага, яе шпіталізавалі. Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці?

Некалькі бальніц Іркуцка закрылі на каранцін на тры тыдні, а на Іркуцкім алюмініевым заводзе ўвялі масачны рэжым на фоне паведамленняў пра чуму ў рэгіёне, піша «Астра».

У Расспажыўнаглядзе заявілі, што ў памерлай супрацоўніцы супрацьчумнага інстытута выяўлена «пнеўманія неўстаноўленай этыялогіі».

Выданне «Люди Байкала» паведаміла, што некалькі бальніц Іркуцка закрылі на трохтыднёвы каранцін, сярод іх, гарадскія клінічныя бальніцы №1, 3, 10, а таксама гарадскую Івана-Матронінскую дзіцячую клінічную бальніцу.

Як піша выданне са спасылкай на крыніцу ў сферы аховы здароўя, іркуцкія дактары «ўжо адкрыта гавораць пра чуму». Пры гэтым у дакументах, якія паступаюць у медыцынскія ўстановы, чума не фігуруе.

«Выбарчы каранцін пры лёгачнай чуме не ўжываецца — абмежаванні ўводзяцца адразу для ўсіх медустаноў», — прыводзіць выданне словы крыніцы.

Невядома, ці закрытыя ўсе іркуцкія бальніцы, але ў стацыянарах закрытых устаноў дзейнічаюць жорсткія абмежаванні: пацыентаў не выпускаюць да родных, але дазваляюць перадаваць рэчы або прадукты.

Каранцін увялі як мінімум у адным гарадскім радзільным доме. Як паведаміла выданню сям'я адной з парадзіх, дактары паведамілі, што прычына — чума.

3 кастрычніка дырэктар Іркуцкага алюмініевага завода (ІркАЗ) кампаніі РУСАЛ Арцём Фаміных паведаміў, што на прадпрыемстве ў якасці прафілактычнай меры ўвялі масачны рэжым у сувязі з распаўсюджваннем «чутак і супярэчлівай інфармацыі». Завод знаходзіцца ў Шэлехаве, дзе раней у бальніцы сканала супрацоўніца супрацьчумнага інстытута.

Пры гэтым ТАСС са спасылкай на Расспажыўнагляд паведамляе, што санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка ў Іркуцкай вобласці, гарадах Іркуцк і Шэлехаў стабільная. У ведамстве заявілі, што ў Іркуцкім супрацьчумным інстытуце не было аварый пры працы з патагеннымі мікраарганізмамі, а ў супрацоўніцы інстытута выяўлена не чума, а «пнеўманія неўстаноўленай этыялогіі». Там дадалі, што сярод супрацоўнікаў інстытута зваротаў з нагоды інфекцыйных захворванняў не зарэгістравана.

Раней паведамлялася, што ў Іркуцкай вобласці на каранцін закрылі Шэлехаўскую раённую бальніцу, дзе памерла лабарантка Дар'я Шыпілава.

У рэгіён прыбыла кіраўніца Расспажыўнагляду Ганна Папова. Губернатар Іркуцкай вобласці Кобзеў паведамляў пра падазрэнне на выпадак захворвання жыхара рэгіёна «асабліва небяспечнай інфекцыяй», не ўдакладніўшы, якой менавіта.

Улады Байкальска пазней выдалілі паведамленне з просьбай не наведваць горад Шэлехаў, дзе ў бальніцы памерла супрацоўніца супрацьчумнага інстытута.

Каментары5

  • Прышчэпка
    04.10.2026
    Чума на ваш дом, Звышдзяржавы адмаўляюць сваё дачыненне да падзей недалёкага мінулага, а тут лабарантка маладая.
  • Y4
    04.10.2026
    Насам рэч гэта навіна даволі жахлівая.
    1. Ў верасні 2019 была навіна пра пажар ў такой жа лабараторыі вірусаў Новасібірску ў РФ.
    2. Ў кастрычніку 2019 навіна з тых жа рэгіёнаў рф што пайшоў нейкі "моцны грып", што людзей кладуць на ШВЛ, што легкія згараюць за лічаныя дні. Пачалі паміраць людзі ад грыпу.
    3. Праз месяц ўжо навіна што ў Умані ковід выйшаў з пад кантролю.
    Фактычна ковід здарыўся на Масковіі і яго падкінулі на рынак ў Умань. А ў 2020-м пайшла ковідная чума Па свеце якая скасіла ў магілу мільены людзей.
    Зараз адбываецца тое самае. Толькі ўжо не ковід, а чума якая ў сярэднявеччы скасіла ў могілкі большую частку Эўропы.
    Сення ў Эўропе ад Чумы няма лекаў і вакцыны (калі верыць інтэрнэту).
    Не выключаю паўтор пандэміі 2020 толькі значна горшай. Не выключаю цяжкай эпідэміі і што гэта зроблена наўмысна. Што наўмысна вырашана прымяніць супраць краін Эўропы бактэралагічную зброю - выпусціць чуму ў цывільныя гарады.
  • Вожык-русафоб
    04.10.2026
    Табе слова антыбіётык знаёма?) Я хоць русафоб на 100, але за кавід і дэвонскае выміранне рускіх не віню:)

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў7

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў12

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады6

На Нямізе прадаюць гістарычны будынак 19 стагоддзя1

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

Рэстараны ЗША сутыкнуліся з праблемай — людзі менш ядуць з-за «Азэмпіку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў7

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць