Свет1111

Навуковец адсудзіў 6 мільёнаў даляраў у жанчыны, якая ілжыва звінаваціла яго ў сэксуальных дамаганнях

Амерыканскі біёлаг Дэвід Сабаціні страціў працу ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (MIT), калі калега абвінаваціла яго ў сэксуальных дамаганнях. Цяпер прысяжныя прыйшлі да высновы, што жанчына яго зняславіла, і абавязалі яе выплаціць 6 мільёнаў даляраў. 

Крысцін Наус (злева) падчас судовага пасяджэння. Фота: Pat Greenhouse / The Boston Globe via Getty Images

Дэвід Сабаціні (David Sabatini) — даследчык клетачнай біялогіі. Ён выкладаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (MIT) і 24 гады кіраваў лабараторыяй у Інстытуце Уайтхеда ў Кембрыджы. Навуковец вывучаў механізмы росту клетак, важныя для даследаванняў раку, дыябету і старэння.

Падчас працы ён пазнаёміўся з маладой даследчыцай Крысцін Наус (Kristin Knouse), якая тады яшчэ была аспіранткай. Сабаціні ўдзельнічаў у ацэнцы яе дысертацыйнай працы, а пазней дапамог атрымаць даследчую стыпендыю. У 2018 годзе жанчына пачала працаваць у Інстытуце Уайтхеда, дзе паміж імі ўзніклі інтымныя адносіны, якія працягваліся да 2019 года.

Пазней іх версіі таго, што адбывалася, разышліся. Наус сцвярджала, што праз прафесійную залежнасць ад уплывовага вучонага не магла свабодна адмовіцца ад адносін, бо баялася за сваю кар'еру. Сабаціні настойваў, што ўсё адбывалася па ўзаемнай згодзе. Паводле яго версіі, пасля разрыву жанчына спрабавала аднавіць адносіны, а калі ён пачаў сустракацца з іншай, вырашыла адпомсціць, піша New York Post.

У 2020 годзе Наўс паведаміла кіраўніцтву інстытута пра меркаваныя сэксуальныя дамаганні. Акрамя таго, падчас унутранага апытання іншыя супрацоўнікі скардзіліся на атмасферу ў лабараторыі прафесара.

Кіраўніцтва ініцыявала незалежнае расследаванне, якое выявіла парушэнні ўнутраных правілаў, у тым ліку палітыкі супраць сэксуальных дамаганняў. У справаздачы таксама згадваліся недарэчныя размовы на сэксуальныя тэмы і страх супрацоўнікаў перад магчымымі наступствамі скаргаў.

Навуковец Сабаціні страціў працу пасля абвінавачвання ў дамаганнях

У жніўні 2021 года Сабаціні пакінуў Інстытут Уайтхеда, даведаўшыся, што кіраўніцтва збіраецца спыніць з ім працоўныя адносіны. MIT адхіліў яго ад працы і пачаў уласную праверку. У красавіку 2022 года навуковец канчаткова звольніўся з універсітэта пасля рэкамендацыі пазбавіць яго пастаяннай прафесарскай пасады.

Спроба ўладкавацца ў Нью-Ёркскі ўніверсітэт таксама скончылася няўдачай. Калі стала вядома пра яго магчымы прыём на працу, каля 200 студэнтаў, выкладчыкаў і выпускнікоў медыцынскай школы выступілі супраць гэтага. У выніку прафесар не атрымаў пасады.

У 2023 годзе Сабаціні атрымаў працу ў Інстытуце арганічнай хіміі і біяхіміі ў Празе, дзе працягнуў даследаванні клетачнага росту і метабалізму. Пазней ён адкрыў філіял гэтага інстытута ў Бостане.

Дэвід Сабаціні ў судзе. 14 кастрычніка 2026 года. Фота: David L. Ryan / The Boston Globe via Getty Images

Судовы працэс Сабаціні супраць Наус

Яшчэ ў кастрычніку 2021 года, неўзабаве пасля звальнення з Інстытута Уайтхеда, Сабаціні падаў пазоў супраць Наус, інстытута і яго кіраўніцтва. Ён сцвярджаў, што лжывыя абвінавачанні знішчылі яго рэпутацыю і пазбавілі магчымасці працягваць кар'еру. У адказ жанчына падала сустрэчны пазоў, настойваючы, што стала ахвярай сэксуальных дамаганняў і злоўжывання службовым становішчам.

Судовая спрэчка расцягнулася на пяць гадоў. 16 кастрычніка 2026 года прысяжныя Вышэйшага суда акругі Сафалк сталі на бок 54‑гадовага Сабаціні. Яны прызналі, што яго былая калега, 38‑гадовая Крысцін Наус, зняславіла навукоўца і неправамерна ўмяшалася ў яго прафесійныя дамоўленасці, прычыніўшы шкоду кар'еры. У выніку яе абавязалі выплаціць Сабаціні 6 мільёнаў даляраў кампенсацыі.

Адвакатка навукоўца назвала вердыкт аднаўленнем справядлівасці. Прадстаўніца ж Наус заявіла, што яе кліентка настойвае на праўдзівасці сваіх слоў і мае намер абскардзіць рашэнне.

Каментары11

  • &
    18.10.2026
    Трамп гвалтаўнік, і гэта даказана. Але ягоную кар'еру гэта не знішчыла, і гэта дарэмна. МАГА культ лічыць, што такія прэзідэнты прадстаўляюць народзец.
  • -+-
    18.10.2026
    Товарищи бабенции из окружения председателя становитесь в очередь, у вас возможность есть получить свой мульен, когда наступит шос в колхозе.
  • Белый нетолерантный гетеросексуальный маскулист
    18.10.2026
    Просчиталась, но где?! Молодец профессор, поставил на место зарвавшуюся любительницу легкой наживы! Будет наука для других.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй3

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва28

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50003

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць