Свет88

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек

Сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы французскіх гарадоў 24 кастрычніка, пратэстуючы супраць дарагавізны і дрэнных умоў у навучальных установах. Большасць дэманстрацый днём прайшла мірна, але ўвечары зноў пачаліся сутычкі з паліцыяй, паведамляе BBC.

Фота: AP Photo / Laurent Cipriani

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, у акцыях удзельнічалі каля 400 тысяч чалавек. Прафсаюзы ацанілі колькасць удзельнікаў прыкладна ў 800 тысяч.

Для аховы парадку па ўсёй краіне задзейнічалі каля 70 тысяч паліцэйскіх. Улады імкнуліся не дапусціць паўтарэння беспарадкаў папярэдніх выхадных, калі ў розных гарадах палілі будынкі і рабавалі крамы.

У Парыжы сутычкі пачаліся напрыканцы мірнага шэсця. Частка ўдзельнікаў будавала барыкады, кідала ў паліцэйскіх розныя прадметы і феерверкі. Людзі ў масках разбівалі вокны аўтасалона. Паліцыя ўжывала дубінкі, слезацечны газ і вадамёты.

У Марселі падпальвалі смеццевыя бакі і барыкады, у Бардо здымалі дошкі з будынкаў, каб перагарадзіць вуліцу. У Ліёне паліцыя разагнала слезацечным газам натоўп, які, паводле паведамленняў, сабраўся ў забароненай для акцый зоне.

Міністр унутраных спраў Ларан Нуньес паведаміў пра амаль тысячу затрыманых і папярэдзіў, што іх колькасць можа павялічыцца. Два чалавекі атрымалі цяжкія траўмы — у Тулузе і Клермон-Феране.

Пры гэтым маштабных рабаванняў, як тыднем раней, удалося пазбегнуць.

Пасля беспарадкаў 17 кастрычніка ў Францыі затрымалі больш за 2500 чалавек, у шэрагу гарадоў увялі каменданцкую гадзіну. Эмануэль Макрон таксама распарадзіўся дазваляць толькі дэманстрацыі, арганізаваныя прызнанымі прафсаюзамі. Сотні людзей ужо атрымалі турэмныя тэрміны за вандалізм, падпалы і рабаванні.

Пратэстоўцы наракаюць на рост коштаў, высокія падаткі і тое, што ўлада не чуе іх патрабаванняў. 

Каментары8

  • Ну
    25.10.2026
    Яшчэ можна зразумець, калі пратэстуюць праз то, што "ўлады не чуюць патрабаванняў" (пры тым, што ў іх УСЕ ўлады выбарныя, а галасы сапраўды лічаць, а не пішуць вынікі, як прэзідэнт скажа). Але што наконт "дарагавізны"? Як зразумець, усё дорага ці гэта ты недастаткова працуеш/зарабляеш? Дзе ў свеце "танна" ў суадносінах з сярэднім заробкам па краіне?
  • Charlemagne
    25.10.2026
    Патлумачце, калі ласка, якая сувязь паміж пратэстамі студэнтаў і пагромам крамаў, у тым ліку з боку людзей, якія не выглядаюць як еўрапейскія студэнты.
  • Сувязь
    25.10.2026
    Что за хрень и что ж там за студенты? Если подпалить мусорки и разобить витрины, то и налоги понизятся и квартплата уменьшится и бензин подешевеет?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць