Каханне і сэкс2020

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?

Галоўнымі героямі драмы сталі заснавальніца брэнда Krikate Кацярына Карлацяну, яе былы каханы, якога сёлета затрымалі сілавікі за продаж неіснуючых турпуцёвак, а таксама яго новая нявеста.

Кацярына Карлацяну (Каця Крыкатэ) і Ігар Паўлечка

Гучную гісторыю пра каханне, здрады і скрадзеныя грошы абмяркоўвае ўвесь Threads. 

Кацярына Карлацяну (яна ж Каця Крыкатэ) — папулярная блогерка з Гродна (мае каля 100 тысяч падпісчыкаў у інстаграме) і стваральніца беларускага брэнда адзення Krikate.

Яе шлях да поспеху даволі цікавы — увесь 9 клас дзяўчына рыхтавалася паступаць на медсястру, але ў выніку таемна ад бацькоў аднесла дакументы ў каледж лёгкай прамысловасці.

Кацярына Карлацяну (Каця Крыкатэ). Фота з яе інстаграма

Вельмі хутка стала зразумела, што рашэнне было правільным. Кацярына са сваёй калекцыяй перамагла ў конкурсе «Млын моды» і выйграла стажыроўку ў Берліне. Але скарыстацца прызам не змагла — бацькі пабаяліся адпускаць непаўналетнюю дзяўчыну ў чужую краіну. 

Першыя грошы Кацярына зарабіла ў 2014 годзе на тым, што шыла гальштукі-матылькі. У 2018 яна адкрыла сваё атэлье, а потым і кампанію. 

У 2024 годзе Кацярына прадставіла сваю калекцыю Zefuros на Парыжскім тыдні моды. А ў 2025 годзе акрамя жаночага брэнда Krikate запусціла мужчынскі RO.MAN.

Кацярына Карлацяну (Каця Крыкатэ). Фота з яе інстаграма

Але сёлета імя Кацярыны трапіла і ў крымінальныя навіны.

У лютым стала вядома пра затрыманне двух гродзенцаў, якія прадавалі неіснуючыя пуцёўкі. Схема была простая: рэкламавалі ў інстаграме розныя туры з заніжаным коштам, бралі перадаплату — і знікалі.

Пацярпелымі прызналі 45 чалавек, агульная сума фінансавай шкоды — больш за 180 тысяч рублёў.

У сюжэце «ТРК Гродна» распавялі: «Мужчыны прызналіся, што лічылі фальшывыя туры «бізнэсам», а атрыманыя грошы трацілі на вяртанне даўгоў, аліменты і падтрыманне раскошнага ладу жыцця».

Мужчыны цалкам прызналі віну, кампенсавалі страты і выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам.

Адным з іх аказаўся Ігар Паўлечка — бойфрэнд Кацярыны (ён нават быў тварам брэнду RO.MAN). Праўда, дызайнерка адразу заявіла, што на момант затрымання яны ўжо некалькі дзён як разышліся.

Ігар Паўлечка. Фота: krikate.by

Гэта не выратавала жанчыну ад вобшукаў і іншых непрыемных момантаў, звязаных з крымінальнай справай былога каханага. Тым не менш, Кацярына не кінула Ігара без падтрымкі за кратамі.

Хоць і раіла ў сацсетках іншым жанчынам правяраць патэнцыйных партнёраў па ўсіх інстанцыях і органах. 

Паўлечка правёў у СІЗА тры месяцы, пасля выйшаў. Яго крымінальную справу перадалі ў суд 15 верасня. 

У тым жа верасні Ігар зрабіў прапанову рукі і сэрца новай каханай — Карыне, якая здымае кантэнт для розных бізнэсаў і раскручвае свой блог. Тая пагадзілася стаць яго жонкай.

Ігар і Карына

Кацярына ж — былое каханне махляра — нядаўна вырашыла распавесці сваю гісторыю адносін з Ігарам. Прызнаецца, што лаўсторы каштавала ёй прыблізна $30 тысяч.

Кажа, што мужчына ёй адразу спадабаўся — высокі, прыгожы, клапатлівы. Уварваўся ў яе жыццё вокамгненна і атачыў клопатам — пачаў гатаваць сырнікі, адрамантаваў лесвіцу, вырашаў іншыя праблемы ў доме дызайнеркі.

Але ж час ад часу, сцвярджае дызайнерка, Ігар цягнуў з яе грошы — скардзіўся на нейкія затрымкі ў бізнэсе. Напрыклад, пара паехала адпачываць у Грузію, але надвор’е там расчаравала, і на чацвёрты дзень Ігар прапанаваў паляцець у Дубай. Казаў, што за яго кошт, але ў выніку плаціць прыйшлося Кацярыне — бо каханы сказаў, што мае нейкія нечаканыя праблемы. І такая сітуацыя была не адна.

Таксама дызайнерка абвінаваціла былога ў тым, што той здраджваў ёй — пра што Кацярына даведалася, калі пабачыла розныя перапіскі ў яго гаджэтах. 

Праз некалькі дзён яна выдаліла рылсы-споведзі. Але Ігар паспеў моцна пакрыўдзіцца і запісвае цяпер свае адказы.

Ігар Паўлечка. Скрыншот відэа ў інстаграме. Якасць палепшана з дапамогай ШІ

Ён сцвярджае, што вяртаў (прынамсі, часткова) Кацярыне грошы. А пра тое, што за праблемы ўзнікалі ў бізнэсе, кажа расплывіста: «Ну, здараюцца ў жыцці пэўныя сітуацыі». 

І абвінавачвае Кацярыну ў тым, што яна сама парушыла беларускае заканадаўства, калі палезла ў яго гаджэты.

Новая нявеста актыўна падтрымлівае Ігара (і хваліцца сырнікамі, якія ён гатуе ўжо для яе). А вось каментатары значна менш лаяльныя. Яны цікавяцца ў Паўлечкі, ці не з «прададзеных» тураў ён вяртаў грошы Кацярыне.

Каментары20

  • Статья пронизана женской солидарностью
    27.10.2026
    Сразу видно, что автор данного опуса - женщина. Жулика этого выдаёт за 100% злодея, а дизайнерку исключительно как белую и пушистую наивную жертву, будто даме лет 20 максимум, а не под соракет. Ещё и умалчивая про разбитый топором планшет и испорченные вещи. За факт измены выдаёт переписку в электронной почте, а утверждает как будто свечку держала.
    Противно от такой однобокости
  • Барадзед
    27.10.2026
    Дизайнеру нужен мужчина постарше, понадежнее, который сможет согреть ее долгими зимними ночами.
  • Левзнер Александр Гиршевич
    27.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?17

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць