У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя
Бацька з кожным разам шукае ўсё больш і больш цікавыя варыянты, як назваць дзяцей.

Яўген Цеплякоў — камуніст са Шклова. Ён паспеў папрацаваць у Кітаі, дзе марыў застацца жыць разам з сям’ёй, але ў выніку вярнуўся на радзіму жонкі ў Расію. Уладкавалася сям'я ў Маскве.
Цепляковы сталі зоркамі СМІ ў 2021 годзе, калі старэйшая дачка Аліса ва ўзросце 9 гадоў паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава вучыцца на псіхолага. На платнае — але вынік усё адно ўражвае, улічваючы той факт, што аднагодкі дзяўчынкі вучыліся ў трэцім класе.

Афіцыйнае месца працы Яўгена — сямейны дзіцячы сад «Журавушка». Так, ён атрымлівае зарплату за тое, што займаецца сваімі ж дзецьмі. Але вынікі ўражваюць. Малыя Цепляковы ў 8‑9 гадоў заканчваюць школу і здаюць расійскі аналаг ЦТ.
Яўген вядзе YouTube-канал «Вучымся з Алісай», дзе перыядычна дзеліцца навінамі сям’і. Нядаўна Яўген з гонарам прадэманстраваў падпісчыкам немаўля.
«Сябры, прадстаўляем вам Градоша. Тадададам! Градош! Заводзім новых Аліс!» — заявіў прафесійны бацька вундэркіндаў.
У астатніх дзяцей (акрамя Алісы) таксама небанальныя імёны. У сям’і растуць Хеймдаль, Фейлунг, Айлунг, Тэсей, Сулейман, Тэра, Лея і Альрык Фініст Альрыён (трайное імя атрымаў дзявяты сын).
Два гады таму Цепляковы атрымалі ад расійскай дзяржавы грошы на новае жыллё і купілі чатырохпакаёвую кватэру плошчай каля 100 квадратных метраў.
Пасля таго, як Градошу споўніцца год, Наталля Цеплякова зможа прэтэндаваць на званне «Маці-гераіня» (прысуджаюць яго жанчынам, якія нарадзілі і гадуюць 10 дзяцей) — за такое бонусам даюць каля $12500.
Імаверна, на дасягнутым Цепляковы не плануюць спыняцца. Летась Яўген разважаў на тэму таго, колькі дзяцей мусіць быць у сям'і:
«Жанчына не можа быць шчаслівая, калі ў яе ўсяго трое дзяцей. Гэта мала цяжарнасцяў. Жаночы арганізм разлічаны, што ён будзе сустракаць шмат кахання, адпаведна, будзе шмат дзяцей: 10-15, а можа, 25! Ну хаця б 5‑6 дзяцей — гэта мінімальная колькасць, калі жонка задаволеная ў адносінах».
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары