Свет1414

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі

Паліцыя ачэплівала вуліцу. Сённяшнюю службу давялося адмяніць.

Ачэпленая тэрыторыя вакол храма. Скрыншот відэа

Сёння каля 8 гадзін раніцы паліцыі Антверпена (Бельгія) паведамілі пра тое, што перад храмам Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (на вуліцы Лангэ Белдэкенсстраат) стаяла каністра з бензінам. Да каністры была прыклеена піратэхніка. У гэтым касцёле праходзяць набажэнствы Беларускай грэка-каталіцкай царквы, паведамляе VRT.

Так выглядае храм. Фота: carkva.be

Па нядзелях там ладзяць літургіі на беларускай мове. Але сённяшнюю давялося адмяніць праз праверку пасля паведамлення пра магчымую бомбу, напісаў у фэйсбуку святар царквы Іван Майсейчык.

Вуліцу, дзе знаходзіцца царква, на нейкі час давялося перакрыць.

Паліцыя затрымала падазраванага. Цяпер расследуецца яго дачыненне да здарэння. У яго канфіскавалі аўто.

У Ноч расстраляных паэтаў у гэтай царкве выстаўлялі партрэты дзеячоў беларускай культуры, закатаваных таталітарнымі рэжымамі.

Фота: фэйсбук Івана Майсейчыка

Парафіяне царквы таксама шмат дапамагалі Украіне.

Каментары14

  • Міграцыйныя наступствы
    01.11.2026
    Муслімы мясцовыя хутчэй за ўсё. Там зараз сярод іх ёсць некаторая плынь дзе ўхваляецца падпальваць каталіцкія і пратэстанскія храмы. У Марсэле некалькі нападаў падчас апошніх пратэстаў было, у Грэнобле так сама. Яшчэ два тыдні таму затрымалі 25 гадовага мусульманіна абезгаловеўшага статую св. Іосіфа ў каталіцкім саборы Святога Генрыха. Тым больш што ў Бельгіі ўжо былі даволі крывавыя тэракты якія здзяйснілі мясцовыя мусульмане. У Антвэрпане ад 17 да 25 % насельніцтва мусульмане, а сярод сярод моладзі яшчэ вышэйшы адсотак. І далёка не ўсе з іх памяркоўныя муслімы, хапае і радыкалаў.
  • brudnaja праца ФСБ-"рпц"
    01.11.2026
    Пытаннечка, 100 % brudnaja праца ФСБ-"рпц"
  • Gorliwy Litwin
    01.11.2026
    Гэта прывітанне ад Рускага Свету

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць