Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскі Омск. Паводле звестак украінскіх маніторынгавых праектаў Exilenova+ і Supernova+, а таксама выдання Astra, у выніку атакі былі пашкоджаныя нафтахімічнае прадпрыемства «Омскі каўчук» і лагістычны склад кампаніі Ozon.

Як адзначае Exilenova+, беспілотнікі праляцелі каля 3000 кіламетраў.
Губернатар Омскай вобласці Віталій Хацэнка паведаміў, што беспілотнікі дасягнулі паўночнага прамысловага вузла горада — раёна, дзе знаходзіцца Омскі нафтаперапрацоўчы завод.
Праз атаку беспілотнікаў у Омску закрылі аэрапорт.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары