Аварыя адбылася каля 15:40 21 лістапада. Мужчына за рулём «Фольксвагена» ехаў па дарозе Жалудок — Орля — Малькавічы ў напрамку аграгарадка Орля. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.

Кіроўца загінуў на месцы здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі магло стаць рэзкае пагаршэнне самаадчування мужчыны.


Каментары