У польскай Дамброве-Гурнічай мытная адміністрацыя і памежная служба канфіскавалі больш за 5,5 мільёна нелегальных цыгарэт. У сувязі з гэтай справай затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку аднаго беларуса, паведамляе польскае міністэрства фінансаў.

22 кастрычніка 2026 года супрацоўнікі Сілезскага мытна-падатковага ўпраўлення ў Катавіцах разам з прадстаўнікамі Бяшчадскага аддзела Памежнай службы правялі ператрус на адным з аб’ектаў у горадзе Дамброва-Гурніча. У грузавіку знайшлі больш як 5 мільёнаў цыгарэт, а ў складскім памяшканні — яшчэ 480 тысяч. Уся прадукцыя не мела польскіх акцызных марак.
Рынкавы кошт канфіскаваных цыгарэт ацэньваецца больш як на 5,69 мільёна злотых (каля 1,4 мільёна даляраў).
Па справе затрымалі шасцярых мужчын: пяцёра з іх — грамадзяне Польшчы, адзін — Беларусі. Пасля дастаўлення ў мытна-падатковае ўпраўленне ў Катавіцах ім выставілі абвінавачанні ў незаконным абароце акцызных тавараў. Пракурор прызначыў падазраваным меры стрымання, не звязаныя з утрыманнем пад вартай.
У Падмаскоўі знайшлі 741 тысячу пачкаў цыгарэт з Беларусі. Перавозчыкі змешчаныя ў СІЗА
Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу
Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах
У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка
Каментары