Грамадства

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася

Жыхарка Гродна Валерыя на працягу пяці гадоў складала ў скарбонку манеты наміналам 2 рублі. Пра свой вопыт Валерыя расказала ў Threads, заўважыла выданне Myfin.by.

Скарбонку дзяўчыне падарыла сяброўка на дзень нараджэння. Спачатку збіральніца планавала адкрыць яе перад паездкай на мора, але пазней вырашыла чакаць, пакуль у скарбоны не застанецца вольнага месца. Найбольш актыўна яна адкладала грошы на працягу апошніх трох гадоў.

Дакладную суму назбіраных грошай яна пакуль не назвала, таму журналісты Myfin папрасілі ChatGPT ацаніць колькасць манет на апублікаваных фотаздымках.

Паводле ацэнкі нейрасеткі, у скарбонцы магло быць ад 300 да 400 манет па 2 рублі. Такім чынам, за пяць гадоў дзяўчына магла назапасіць ад 600 да 800 рублёў.

Калі ўзяць сярэднюю ацэнку — 700 рублёў, атрымліваецца, што Валерыя адкладала прыкладна па 140 рублёў за год, або амаль па 12 рублёў у месяц. Гэта ўсяго шэсць двухрублёвых манет. Аднак разлік вельмі прыблізны: частка манет схаваная пад іншымі, таму дакладна вызначыць суму па фотаздымках немагчыма.

У каментарах пад публікацыяй іншыя беларусы таксама расказалі, што збіраюць грошы такім спосабам. Аляксандра з Буда-Кашалёва паведаміла, што двойчы напаўняла літровы слоік манетамі наміналам 1 і 2 рублі. Першы раз атрымалася сабраць 1200 рублёў, другі — 800.

Яшчэ адна карыстальніца расказала, што яе муж другі год адкладае ў слоік адна– і двухрублёвыя манеты. Апошнім разам ён назапасіў 700 даляраў, якія сям'я выдаткавала на забавы.

Некаторыя ўдзельнікі абмеркавання паставіліся да такога спосабу ашчаджэнняў скептычна. Яны звярнулі ўвагу на інфляцыю, праз якую грошы за пяць гадоў маглі істотна страціць пакупніцкую здольнасць. Іншыя абурыліся тым, што манеты надоўга знікаюць з абарачэння, і паскардзіліся на іх недахоп у касах крамаў.

Валерыя адказала, што збіраць манеты было цікава, але паўтараць гэты досвед яна не збіраецца. Назапашаныя грошы дзяўчына ўжо размяняла.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным10

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць