Грамадства

На востраве ў Ціхім акіяне захаваўся адзіны ў свеце экзэмпляр рэдкага дрэва. Від спрабуюць уратаваць

На востраве Рабінзон-Круза каля ўзбярэжжа Чылі застаўся толькі адзін вядомы ў свеце экзэмпляр рэдкага віду дрэў Dendroseris neriifolia. Ён расце на стромкім вулканічным схіле, а ягоны ствол даводзіцца дадаткова замацоўваць вяроўкамі, каб дрэва не ўпала. Калі яно загіне, від знікне цалкам, піша выданне Futura.

Фота: Wikimedia Commons

Раней Dendroseris neriifolia расла на ніжэйшых участках вострава, у тым ліку ў ярах і месцах, абароненых ад ветру. Аднак яе папуляцыя паступова скарачалася праз знішчэнне натуральнага асяроддзя, эрозію глебы, лясныя пажары, выпас жывёлы і распаўсюджванне інвазійных відаў.

Батанікі апісалі гэту расліну яшчэ ў XIX стагоддзі на падставе ўзораў, сабраных у 1830‑х гадах. У 1980 годзе даследчыкі высветлілі, што на востраве засталося ўсяго некалькі такіх дрэў. Цяпер жа вядомы толькі адзін экзэмпляр, за станам якога сочаць супрацоўнікі Нацыянальнай лясной карпарацыі Чылі (CONAF).

Навукоўцам ужо ўдалося зрабіць важны крок для захавання віду: насенне апошняга дрэва ўпершыню перадалі ў спецыялізаваны банк насення ў Вялікай Брытаніі.

Збор насення патрабуе значных намаганняў. Каб дабрацца да дрэва, трэба каля чатырох гадзін ехаць і яшчэ дзве гадзіны падымацца па схіле. Кожны год у сакавіку, калі насенне саспявае, рэйнджары з дапамогай вяровак дабіраюцца да галін і збіраюць яго адмысловымі сеткамі.

Фота: futura-sciences.com

З 29 сабраных узораў рэнтгенаўскі аналіз паказаў, што 25 з іх патэнцыйна жыццяздольныя. У выніку эксперыментаў з прарошчваннем навукоўцы атрымалі восем саджанцаў.

Аднак гэта яшчэ не гарантуе выратавання віду. З-за надзвычай малой колькасці раслін існуе рызыка генетычнага збяднення і блізкароднаснага скрыжавання.

Цяпер даследчыкі плануюць вырасціць маладыя дрэвы да ўзросту, калі яны змогуць цвісці і даваць уласнае насенне. Частку саджанцаў збіраюцца перадаць у батанічны сад Логан у Шатландыі. У перспектыве распрацаваныя метады павінны дапамагчы аднавіць натуральную папуляцыю Dendroseris neriifolia на востраве.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што восем саджанцаў — шматабяцаючы пачатак, але вырошчванне здаровых дрэў, здольных размнажацца, і аднаўленне дзікай папуляцыі запатрабуюць яшчэ шмат гадоў даследаванняў і палявой працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным10

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу9

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць