Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Трошкі цяжарная Эўропа

Мне ўжо даводзілася неяк выказваць гэтую думку: Эўропе хочацца быць "трошачкі цяжарнай" беларускім пытаньнем. І вось вам сьвежае пацьверджаньне.

Мне ўжо даводзілася неяк выказваць гэтую думку: Эўропе хочацца быць "трошачкі цяжарнай" беларускім пытаньнем. І вось вам сьвежае пацьверджаньне.

Сябры Эўразьвязу, піша EUobserver, адклалі на сьвятое ніколі плянаванае ўвядзеньне гандлёвых міні-санкцыяў супраць Беларусі. Выданьне даводзіць (дарэчы, пераклад артыкулу вось тут), што меркаваны візыт віцэ-прэм'ера Кабякова ў штаб-квартэру Міжнароднай арганізацыі працы — толькі зручная падстава, каб адкласьці непрыемнае для Брусэлю пытаньне ў доўгую скрыню.

Зразумела, у Эўразьвязе не такія наіўныя, каб спадзявацца, што зараз афіцыйны Менск, напалоханы пагрозай скасаваньня гандлёвых прэфэрэнцыяў, створыць у краіне дэмакратычны рай. І ў прыватнасьці — цяплічныя ўмовы для дзікарослых, то бок не падначаленых сп.Козіку, прафзьвязаў. А як жа, зараз разгоняцца!

Але гульня выгадная абодвум бакам. Бо ў выпадку абвастрэньня Брусэль меў бы вялікі галаўны боль у зьвязку з пазыцыяй Вільні, Рыгі, Варшавы ды... Рыму, прымкнулага да іх — хто б мог падумаць! — на глебе абутковых інтарэсаў.

"На 99% упэўнены, што адмена галасаваньня ў пытаньні санкцыяў выкліканая праблемамі ўнутры самога Эўразьвязу, — так пракамэнтаваў мне сытуацыю менскі палітоляг Андрэй Фёдараў. — Візыт Кабякова — толькі падстава".

Разам з тым, зазначае сп.Фёдараў, па-свойму можна зразумець тых самых палякаў ці літоўцаў. Беларускі транзыт фармуе калі і ня трыццаць адсоткаў, як гіпэрбалічна кажа наша кіраўніцтва, то, ва ўсякім разе, адчувальную долю літоўскага бюджэту. Латвія і Польшча таксама моцна завязаныя на гандаль зь нашай краінай. Нашто нейкі бізнэсовец-летувіс будзе ахвяраваць сваімі прыбыткамі дзеля прывіднай перамогі дэмакратыі ў Беларусі? Тым болей калі бачна няўзброеным вокам, што тутэйшы паспаліты люд наконт гэтай дэмакратыі і ня чухаецца!

Іншая рэч, згаджаецца мой суразмоўца, што Эўразьвяз ня мусіць грунтавацца толькі на прагматычных чыньніках. Іначай атрымліваецца, што там таксама спавядаюць падвойныя стандарты. Гучна патрабуюць ад беларускага рэжыму прытрымлівацца цывілізаваных прынцыпаў — і разам з тым, мякка кажучы, ня надта шчыруюць, каб дамагчыся выкананьня сваіх патрабаваньняў. Бо лес сякуць — трэскі ляцяць, у тым ліку і ў бок Эўропы.

Не сакрэт, што і самі жыхары аб'яднанай Эўропы абураюцца (са сваёй званіцы, натуральна) эгаізмам брусэльскай бюракратыі. Дадам ад сябе: калі трапляеш у лябірынты Эўракамісіі, у яе спэцсталоўкі з сотнямі сынхронна працуючых сківіцамі клеркаў (кошты страваў, дарэчы, сымбалічныя, як некалі было ў кармушках для функцыянэраў КПСС), — то ўжо не здзіўляесься, чаму так млява круцяцца шасьцерні эўразьвязаўскай машыны. І чаму гэтая цыкляпічная структура зацыкленая на сваіх унутраных інтарэсах. Бюракратыя заўжды і ўсюды існуе паводле ўласных законаў.

Што ж да беларускага пытаньня, то колькі б ні генэравалі ідэяў націску на "апошнюю дыктатуру" палымяныя эўрадэпутаты кшталту паляка Анышкевіча, усё гэта збольшага грузьне ў балоце выканаўчых структураў. Чыноўнікі здольныя ператварыць у пародыю любую задуму (аддаўшы, напрыклад, грошы дзеля перадаваньня на Беларусь тэлеканалу RTVI). Хвост круціць сабакам!

Зрэшты ж, калега Фёдараў мае рацыю: калі тутэйшы паспаліты люд сьпіць, дык дзіўна было б чакаць імпэту ад загрузлай ва ўнутраных праблемах і разам з тым інэртна-сытай Эўропы. Ага, зараз вам тут высадзіцца дэсант брусэльскіх чыноўнікаў — класьціся касьцьмі за дэмакратыю.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА118

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва129

П'яныя расійскія вайскоўцы жорстка расправіліся з сям'ёй з Пакроўска, якая чакала «вызвалення» ад Украіны24

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах6

«Па-беларуску «Слана» Філіпенкі набывалі больш ахвотна, чым па-руску». Якія кнігі сёння ў топе? Інтэрв'ю з кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher5

«Дачка» EPAM Systems увайшла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі

Шахед трапіў у шматпавярховік Кіева. Яшчэ адзін — у прыпынак грамадскага транспарту ў вобласці ВІДЭА1

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?16

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі7

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА118

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць