З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1111

Як брытанцы ставяць помнікі сваім былым ворагам

Уявіце сабе помнік Тадэвушу Касьцюшку ў цэнтры Масквы.

Чым уражвае Лёндан, дык гэта колькасьцю помнікаў. Такое адчуваньне, што амаль што любы сквэрык, любы лапік зялёнай зоны нават на ўскрайку горада дзесьці мае сьціплую статую альбо хаця б мэмарыяльную дошку, прысьвечаную якому-небудзь выбітнаму дзеячу: мэцэнатам, дзеячам культуры і асьветніцтва, вайскоўцам, палітыкам. Часам далёка не сусьветна-вядомым, а часам і проста такім, якія праславіліся выключна ў сваёй мясцовасьці. Як у нас помнікі Другой сусьветнай, часта можна сутрэць помнікі пагінулым у Першай сусьветнай вайне, зь пералікам загінулых землякоў.

Сіла помнікаў адчуваецца ў іхнай масавасьці: ты сапраўды адчуваеш сябе ў краіне з старажытнай найбагатай гісторыяй і вялікай культурай. Помнікі - яшчэ адна рэч, якую і беларусам варта браць на ўзбраеньне.

Але брытанцы пайшлі яшчэ далей за гэта.

Уявіце сабе, у цэнтры Масквы, скажам, побач з Румянцаўскім-«Пушкінскім» музэем паставілі помнік Сымону Пэтлюру. Альбо Карлу Густавічу Манэргэйму ці Тадэвушу Касьцюшку. Складана намаляваць сабе ў галаве такую карцінку на фоне таго, што «на языке» ў крамлёўскага агітпропа і «на уме» ў большасьці расейцаў.

Між тым у самым цэнтры Лёндана стаіць помнік не абы каму, а Джорджу Вашынгтону, першаму прэзыдэнту ЗША, які камандаваў амэрыканскімі сэпаратыстамі супраць брытанскіх войск у вайне за незалежнасьць. Помнік гэтаму чалавеку, падораны Лёндану штатам Арызона, стаіць на Трафальгарскай плошчы, перад Нацыянальнай мастацкай галерэяй.

Недалёк адтуль стаіць помнік індыйскаму нацыяналісту Магатме Ганды, пры якім Брытанская імперыя згубіла дыямент са сваёй кароны — Індыю.

Былы бурмістар Лондана лейбарыст Лівінгстан казаў: «Праз тысячу гадоў людзі будуць ведаць, хто такі Магатма Ганды, у той час як каб узгадаць, хто тыя два [брытанскіх] генэралы, каму стаяць помнікі на Трафальгарскай плошчы, трэба зазіраць у падручнік па гісторыі." Першы ліпенскі тыдзень, калі ЗША сьвяткавалі Дзень незалежнасьці, быў «тыднем Амэрыкі» на BBC Radio 2.

Расейцу магло б здасьціся, што брытанцы ня памяталі, ад каго атрымала незалежнасьць ЗША і хто панёс прамыя матэрыяльныя страты ў выніку атрыманьня імі незалежнасьці.

Але на тое брытанцы і не расейцы, на тое брытанская замежная палітыка — не расейская.

Для ўсходнеэўрапейца гэта карціна стварае дзіўнае і дваістае ўражаньне. Што гэта — самаадмаўленьне ці мудрасьць?

Сонца брытанскай імпэрыі зайшло, і былыя калёніі дораць Лёндану помнікі героям антыбрытанскіх войн? Альбо гэта брытанцы разумеюць, што веліч чалавека не вызначаецца тым, на чыім баку ён ваяваў,
і што нават калі ён ваяваў супраць іх, іхны гонар ня будзе пахіснуты ад праявы павагі да годнага праціўніка, што іх перамог?

Пагатоў што Вашынгтон і Ганды для Брытаніі - гэта ня тое, што Сувораў ці Пётар I для Беларусі: яны не былі заваёўнікамі, але наадварот хацелі незалежнасьці для сваіх краінаў, адна зь якіх (ЗША) потым зрабілася галоўным хаўрусьнікам Брытаніі.

Ставіць помнікі сваім ворагам і прымірацца з сваімі ворагамі — гэта вымагае нейкай асаблівай зрэласьці і мудрасьці, якой нам яшчэ належыць дасягнуць.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі14

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі9

Пазняк: Трамп ліквідаваў усю гэтую шпану, якая гаворыць пра 160 палоў108

Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад3

Украіна перадала Расіі палоннага беларуса, летась захопленага ў Луганскай вобласці3

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі3

Як дамушнікі выбіраюць кватэры, каб абчысціць?6

Беларускія дэсантнікі ходзяць па Маскве, спяваючы песню пра Лукашэнку12

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі14

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць