З Масквы. Блог Алеся Чайчыца3333

Адкрыццё помніка Лявону Рыдлеўскаму ў Лондане

Адзначэньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чына ў брытанскай сталіцы прайшло пад знакам ушанаваньня памяці аднаго зь яго ўдзельнікаў, пахаванага тут

Адзначэньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чына ў Лёндане прайшло пад знакам ушанаваньня памяці аднаго зь яго удзельнікаў, пахаванага на могілках Гэмпстэд Лявона Рыдлеўскага.

Лявон Рыдлеўскі — удзельнік Слуцкага збройнага чына і выбітны дзеяч беларускай дыяспары. У час паўстаньня яму было ўсяго 17 год, яму давялося паўдзельнічаць у ключавых баях цягам той спробы абараніць незалежнасьць Беларусі. Пасьля яго Рыдлеўскі ўдзельнічаў у беларускай незалежніцкай партызанцы ў Польшчы, затым у рэшце рэшт эміграваў у Францыю. Падчас Другой сусьветнай вайны ён ўдзельнічаў у францускім антыфашысцкім супраціве.

Пасьля вайны гэты самаадданы чалавек актыўна апекваўся лёсам тысячаў беларусаў, якія апынуліся ў лягерах для перамешчаных асобаў па ўсёй Заходняй Эўропе. Дзякуючы Рыдлеўскаму шматлікія беларусы пазьбегнулі высылкі ў СССР, дзе іх немінуюча чакалі сталінскія лягеры. Дзеля сваіх землякоў і дзеля беларушчыны гэты чалавек ахвяраваў уласнай кар’ерай і ўласным здароўем.

За пару тыдняў да сваёй сьмерці Рыдлеўскі прыехаў у Лёндан. Тут ён памёр і быў пахаваны. Месца ягонага пахаваньня было згубленае і адшуканае толькі некалькі гадоў таму дзякуючы арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» і гісторыку Натальлі Гардзіенцы. Старое надмагільле не захавалася, і таму было вырашана аднавіць яго, што і было зроблена намаганьнямі членаў ЗБВБ. Урачыстае адкрыцьцё помніка прымеркавалі да 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чына.

Прыкладнае месца знаходзаньня магілы Рыдлеўскага:


(таксама глядзі па спасылцы)

Пасьля адкрыцьця помніка адбылася ўрачыстая імпрэза ў Беларускім доме. З найцікавай лекцыяй пра гісторыю Слуцкага збройнага чына выступіў Мікола Пачкаеў, успамінамі пра Лявона Рыдлеўскага падзяліліся бачыўшыя яго Івонка Сурвілла і а. Аляксандар Надсан.

***

Ад разуменьня палітычных абставінаў не перастае быць менш прыкрым, што памяцьцю гэткіх заслужаных беларусаў, як Л. Рыдлеўскі, не апекваецца дзяржава, што фармальна называецца Рэспублікай Беларусь.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі будзе запатрабаваная і будзе мець поўнае маральнае права называцца оргнам, што прадстаўляе інтарэсы Беларусі, як мінімум да таго часу, пакуль афіцыйныя менскія ўлады не перастануць ігнараваць аб’ектыўныя заслугі людзей перад Беларусьсю і беларусамі, як бы тыя людзі ні ставіліся да савецкай улады.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць