Меркаванні2121

Фінляндыя, Беларусь і Еўрапейскі саюз

Артыкул Аляксандра Стуба, міністра замежных спраў Фінляндыі, спецыяльна для беларускіх СМІ.

Артыкул Аляксандра Стуба, міністра замежных спраў Фінляндыі, спецыяльна для беларускіх СМІ.

Фінляндыя адзначае 6 снежня 93-я ўгодкі незалежнасці. Мы ганарымся сваёй паўночнай дзяржавай, якая ў 1917 годзе ў адгалоссі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі здабыла незалежнасць, змагалася за яе ў гады другой сусветнай вайны і развілася з беднай сельскагаспадарчай краіны ў адну з найбольш заможных краінаў свету. Сёння мы шануем памяць тых, хто загінуў у войнах, і выказваем падзяку тым ветэранам, якія яшчэ жывуць.

Што тычыцца Фінляндыі і Беларусі, мы часцяком заўважаем, што гісторыя нашых краін мае цікавыя паралелі. Бо абедзве яны ў мінулым уваходзілі ў склад магутных заходніх дзяржаваў: Беларусь — у склад Вялікага Княства Літоўскага, а Фінляндыя — у склад Швецыі на працягу амаль 700 гадоў. Па меры паслаблення гэтых заходніх дзяржаваў нашы краіны патрапілі пад уплыў магутнай дзяржавы, якая зараджалася на ўсходзе, г. зн. Расіі: у 1795 годзе — Беларусь, а ў 1809 годзе — Фінляндыя. Падчас рэвалюцыйных падзеяў у Расіі ў 1917—1918 гг. абедзве краіны дамагаліся незалежнасці. Фінляндыя дасягнула незалежнасці ў 1917 годзе і здолела яе захаваць. Лёс Беларусі складаўся па-іншаму, пакуль распад Савецкага Саюза ў 1991 годзе не змяніў сусветны парадак.

Беларусь — еўрапейская дзяржава, якая мае права на еўрапейскую будучыню. Беларусь — частка Еўропы, як дзякучы свайму геаграфічнаму становішчу, сваёй гісторыі і культуры, так і — што яшчэ больш важна — дзякуючы сваёй асабістай волі. Спадзяемся, што Беларусь будзе эфектыўна праводзіць рэформы для забеспячэння больш шчыльнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам.
Прыклад Фінляндыі мог бы служыць арыенцірам, бо інтэграцыя Фінляндыі ў еўрапейскія структуры праходзіла паступова і стала часткай доўгатэрміновага працэсу.

Прамежак паміж удзелам Фінляндыі ў ГПТГ (Генеральнае пагадненне па тарыфах і гандлі — анг. GATT) і ўдзелам у Еўрапейскім Саюзе склаў 39 гадоў. У 1956 годзе Фінляндыя зрабілася сябрам ГПТГ, арганізацыі-папярэдніцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (анг. WTO). Інтэграцыя Фінляндыі ў Еўропу пачалася ў 1961 годзе, калі Фінляндыя зрабілася асацыяваным сябрам Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (анг. EFTA). У 1972 годзе было падпісана пагадненне аб свабодным гандлі з Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю (анг. EEC) і адначасова з ім пагадненне аб супрацоўніцтве з Саветам эканамічнай узаемадапамогі (анг. CMEA). У 1986 годзе Фінляндыя зрабілася паўнавартым сябрам Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю. У 1992 годзе — падала заяву на сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе — і ў 1995 годзе ўвайшла ў склад ЕС.

Інтэграцыйны шлях Фінляндыі был доўгім і часам складаным у сувязі з тым, што яшчэ з часоў Савецкага Саюза стаўленне да вольнага гандлю ў межах ЕЭС было негатыўным. Фінляндыя здолела, дзякуючы свабоднаму гандлю і інтэграцыі, мадэрнізаваць сваю эканоміку і выйсці шырокім фронтам на еўрапейскія рынкі. З прычыны працяглага падрыхтоўчага перыяду сам працэс атрымання статусу сябра ў ЕС у 1990-я прайшоў хутка і адносна бязбольна. Тут можна адзначыць, што інтэграцыя Фінляндыі ў еўрапейскія структуры праходзіла з адначасовым захаваннем добрых стасункаў з Савецкім Саюзам, а потым — з Расіяй. Гандаль з усходнім суседам заўсёды быў надзвычай істотным для Фінляндыі. Расія і сёння з’яўляецца адным з найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Фінляндыі.

На падставе фінскага досведу магу з перакананасцю рэкамендаваць Беларусі сур’ёзна абмеркаваць прапановы Еўрапейскага Cаюза, максімальна выкарыстоўваючы ўсе наяўныя магчымасці, здзяйсняючы рэформы хуткімі тэмпамі і выконваючы неабходныя патрабаванні. Гэта магло б шматкроць павялічыць аб’ёмы гандлю і інвестыцый паміж Беларуссю і краінамі ЕС.

Фінляндыя выступае прыхільніцай вольнага перамяшчэння грамадзянаў і спадзяецца, што Беларусь можа рухацца ў бок увядзення бязвізавага рэжыму. Вольнае перамяшчэнне людзей уваходзіць у лік базавых прынцыпаў Еўрапейскага Саюза.

У межах Еўрапейскага Саюза Фінляндыя актыўна падтрымлівае праграму Усходняга партнёрства. Мы жадаем зрабіць свой унёсак у працэс, які спрыяе збліжэнню Украіны, Малдовы і Беларусі, а таксама Арменіі, Азербайджана і Грузіі з Еўрапейскім Cаюзам. Фінляндыя прытрымліваецца таго пункту гледжання, што Еўрапейскі Cаюз мусіць надалей даваць больш адчувальную падтрымку рэформам краінаў-партнёрак. Рэформы адпавядаюць інтарэсам як згаданых вышэй краінаў, такі і краінаў Еўрапейскага Саюза. Мы падтрымліваем бягучыя перамовы аб заключэнні пагадненняў аб асацыяцыі. Лічым, што бязвізавы рэжым з’яўляецца мэтай доўгатэрміновай перспектывы ў дачыненні кожнай з шасці краін-партнёрак.

На падставе сваёй уласнай гісторыі мы, фіны, непарушна верым у прынцыпы дэмакратыі, вяршэнства закону і грамадзянскай супольнасці. Мы высока ацэньваем грамадскую ролю няўрадавых арганізацый і СМІ. Мы спадзяемся, што няўрадавыя арганізацыі будуць шырока далучаныя да сферы дзейнасці Усходняга партнёрства.

Гэтымі словамі я хацеў бы заахвоціць Беларусь да далейшых рэформаў.
Беларусь мае ўсе падставы, каб ганарыцца сваімі дасягненнямі. Беларусы, якія прайшлі праз цяжкую гісторыю, зарабілі свае дасягненні, на фундаменце якіх краіна можа будаваць стабільную еўрапейскую будучыню. Мы, фіны, жадаем і надалей заставацца сябрамі Беларусі як у межах Еўрапейскага Саюза, так і праз нашыя наўпростыя кантакты.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць