Амерыканскі сэксапатолаг: Перабор парнаграфіі падрывае сэксуальнае жыццё мужчыны
Сэксапатолаг Ян Кернер заяўляе: парнаграфія негатыўным чынам уплывае на жыццё людзей. Паводле яго слоў, у сучасным грамадстве ўсё больш мужчын аддаюць перавагу парнаграфію сапраўдным адносінам з жанчынай.
Парнаграфія ўяўляе сабой канцэнтрацыю ўсяго эратычнага, узбуджальнага. Рэальны сэкс, рэальныя людзі не заўжды так ідэальна трапляюць у фантазіі чалавека.
Раней, калі эротыка і парнаграфія былі табу, яны былі менш даступны. Цяпер, з развіццём інтэрнэту, кожны мужчына і кожная жанчына могуць сабе знайсці аб’екты для «натхнення» да выбору і да калёру. На гэта накладаецца павышэнне сярэдняга ўзросту ўступлення ў шлюб.
У выніку гэта не найлепшым чынам адбіваецца на праўдзівым сэксуальным жыцці.
Усё больш мужчын задавальняюцца мастурбацыяй, зніжаецца колькасць полавых кантактаў з жанчынамі. Акрамя таго, сталае сэксуальнае пераўзбуджэнне дрэнна адбіваецца на мужчынскім здароўі.
А пры залішняй канцэнтрацыі на порна справа даходзіць да сапраўднага разладу: сэкс з жанчынай атрымліваецца недастатковы для ўзбуджэння.
Кернэр раіць: адмоўцеся ад парнаграфіі, калі хочаце паўнавартага жыцця.
-
Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям
-
Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная
-
«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу
Каментары