Культура55

Сёння Мінск развітаецца з легендарным кіраўніком «Талакі». Фотафакт: сляпы Вітушка вядзе экскурсію па Вільні

Паніхіда за Сяргея Вітушку і развітанне з ім адбудзецца ў Мінску ў сераду 4 ліпеня а 12.00 у грэка-каталіцкім храме ў душпастырскім Цэнтры Святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м. «Аўтазаводская»).

Сяржук Вітушка памёр у віленскай лякарні ўранку 2 ліпеня. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай «Талакі» — адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР.

Два тыдні таму ў яго здарыўся інфаркт.
Апошнія дні ён правёў у цяжкім стане і памёр на руках у жонкі Людвікі, якая апекаваліся ім, немачным, доўгія гады ягонай слабасці.

Ён доўга цяжка хварэў на дыябет, страціў зрок і нагу.
Аслепнуўшы, вучыўся друкаваць на камп’ютары ўсляпую, складаючы вершы:

Krajina

Na pašparcie zołatam — VKL,
I viza ź minuŭščyny ŭ novi.
Čytajcie, zajzdroście — ja hramadzianin
Vialikaha Kniastva Lubovi.

Сяржук нарадзіўся ў 1965 годзе ў мястэчку Чысць Маладзечанскага р-на. Скончыў гістфак БДУ.
Шмат пісаў на тэмы маладзёвага руху, аховы помнікаў, краязнаўства. З 1991 года жыў у Вільні, працаваў у беларускай школе, на радыё і тэлебачанні. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па старажытнай сталіцы ВКЛ, працягваў шмат пісаць, у тым ліку дзіцячыя казкі і п’есы-батлейкі.
У 2011 годзе выйшла яго кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!». Радыё «Рацыя» зафундавала кампакт-дыск на яе аснове.
Яго прэзентацыя ў Мінску стала апошняй імпрэзай з ягоным удзелам.

Пасля страты нагі яго перавезлі жыць у віленскую кватэру Сяргея Дубаўца, што на першым паверсе. Бо з пятага паверху сваёй кватэры Вітушку цяжка было вазіць на штодзённыя працэдуры ў шпіталь.

Хаваць Вітушку будуць у родавай вёсцы Рагава.

3 ліпеня мае адбыцца развітанне ў Вільні. 4 ліпеня адбудзецца адпяванне ў грэка-каталіцкай царкве ў Мінску (Арджанікідзэ, 6, ст.м. «Аўтазаводская») і развітанне з мінскімі сябрамі.

Да апошняга Сяргей не траціў светліні духу і гумару:

Epitafija

Ležučy pad kvitniejučaj hruškaj,
Razumieju — narešcie ja volny.
Tolki pčołki huduć mnie nad vuškam.
Usie davolny.

Адышоў валатоўскі чалавек беларускай нацыі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі3

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць