Грамадства33

Беларускія ўлады не дазволілі павесіць шыльду УПА ў беларускай вёсцы

З такой просьбай звяртаўся да беларускіх уладаў дэпутат Львоўскай абласной рады Расціслаў Наважэнец. Рэч у тым, што першае падраздзяленне Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) ў кастрычніку 1942 года было створана ў лесе акурат ля Дзівіна (другі варыянт: Дывін) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У адказе брэсцкіх уладаў, адзначаецца, што «творы манументальнага мастацтва прызначаныя для ўвекавечання памяці важных гістарычных і грамадскіх падзей, знамянальных дат сусветнай і айчыннай гісторыі і культуры, вядомых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх, ваенных дзеячаў, народных герояў...». Аднак, паведамляецца ў лісце, «стварэнне УПА не адпавядае гэтым крытэрам». Таму ўлады лічаць «немэтазгодным» ўсталяванне мемарыяльнай дошкі, прысвечанай гэтай падзеі.

УПА ваявала як супраць немцаў, так і супраць палякаў, а ад 1944 года — супраць саветаў. Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў, якая ўтварыла УПА, разлічвала, што ў выніку савецка-нямецкай вайны абодва праціўнікі аслабнуць настолькі, што нацыям Цэнтральнай Еўропы ўдасца здабыць у выніку незалежнасць. АУН-УПА рабіла стаўку на збройную барацьбу, прычым нават ажыццяўляла этнічныя чысткі палякаў, каб Польшча больш не магла прэтэндаваць на гэтыя землі.

Паводле звестак савецкіх спецслужбаў, на Берасцейшчыне і Піншчыне да АУН-УПА належала некалькі тысяч чалавек. Узброеная барацьба ўкраінскіх партызан тут працягвалася да 1952 года. Рэч у тым, што ў гэтым рэгіёне гаварылі па-ўкраінску. Да Другой сусветнай вайны тут пераважала ўкраінская нацыянальная самасвядомасць, і толькі з уключэннем у склад БССР людзі пачалі сябе атаесамляць з беларусамі.

Афіцыйныя ўлады Беларусі дагэтуль разглядаюць антысавецкіх партызан як злачынцаў. У той жа час у Літве, Польшчы і Украіне той перыяд разглядаецца цяпер праз прызму супраціўлення саветызацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць