Улада

Зніклы лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук знайшоўся на Акрэсціна — 15 сутак

26 красавіка ў офіс партыі «Зялёныя» ламаліся невядомыя, на вуліцы ў той час дзяжурылі ціхары, а таксама стаяў характэрны мікрааўтобус.

У офісе знаходзіўся толькі кіраўнік партыі Дзмітрый Кучук. Дзверы невядомым ён не адчыняў, тады ў памяшканні вырубілі інтэрнэт і святло.

Дзмітрый Кучук. Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў кажа: «Сувязь з Кучуком знікла ўчора ўвечары. Хутчэй за ўсё, ноч ён праводзіў на офісе.

Мы ведаем, што ў яго слабая зарадка ў тэлефоне, а без электрычнасці падсілкаваць яе не мог. Дома ён дакладна не начаваў».

Ранкам аднапартыйцы адчынілі офіс, Кучука там не было. Затое ляжаў ягоны тэлефон. Дзе цяпер знаходзіцца палітык, невядома.

26 красавіка адзначаліся ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, «Зялёныя» былі сярод заяўнікаў вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якую не дазволіў Мінгарвыканкам.

Абноўлена

Прозвішча Дзмітрыя Кучука з'явілася ў спісе тых, каго судзілі ў Фрунзенскім судзе Мінска па артыкуле 24.23. Прысуд — 15 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га28

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

Нейрасетка Ілана Маска выклікала скандал, ухвальна выказваючыся пра Гітлера

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай42

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»89

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га28

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць