Ад рэдакцыі77

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку

Сталі вядомыя звесткі пра тое, колькі падаходнага падатку пералічылі жыхары Літвы грамадскім арганізацыям, СМІ і палітычным структурам. Аналагічныя звесткі з Польшчы з'явяцца пазней. Ёсць над чым задумацца, калі глядзіш гэты спіс.

Графіці на вуліцы Францішканскай у Вільні. Фота: Наша Ніва

Так выйшла — не таго мы хацелі, але так ужо выйшла — што беларусы на сёння сталі «сеткавай нацыяй»: расцярушанай у свеце, якая сваю беларускасць і традыцыю захоўвае пераважна анлайн, бо ўнутры краіны «забаронена ўсё». І так будзе, пакуль у Мінску не адбудзецца палітычных перамен.

Дзякуй вам! Для нас гонар, найвышэйшая ацэнка нашай працы, што «Нашай Ніве» беларусы Літвы пералічылі найбольш з усіх беларускіх структур — 15 280 еўра. Па капеечцы, па цэнціку…

Але вынікі збору паказваюць таксама, як шмат грошай у беларусаў «валяецца пад нагамі». Гэта пытанне пары клікаў падчас падачы падатковых дэкларацый у Польшчы і Літве: пару клікаў, і ты пералічыў працэнт ад падаходнага таму, чыя праца табе важная. 

Гэтыя грошы могуць пайсці на беларускую справу, а інакш выкарыстаюць літоўская, польская дзяржава на свае патрэбы. Не забудзьце зрабіць гэтыя клікі і ў наступным годзе.

Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама. І папрасіце вашых супрацоўнікаў зрабіць тое самае

Беларусам у краінах Вольнага свету нельга заставацца ў здранцвенні «толькі ж не варушыся, толькі ж не вытыркайся, толькі ж не звяртай на сябе ўвагі», якое ёсць натуральным спосабам самазахавання пры жыцці пад дыктатурай.

Каб застацца моцнай супольнасцю нават у перыяд вымушанай сеткавасці, каб захаваць СМІ, навуку, цэрквы, школкі, летнікі, фестывалі, палітычнае прадстаўніцтва, мусім выкарыстоўваць кожны даступны інструмент — у тым ліку і гэты працэнт ад падатковага. Гэта пара секундаў для кожнага — а супольнасць атрымлівае салідныя грошы.

Агулам то па Літве самая папулярная ініцыятыва — фонд дапамогі Украіне «Mėlyna ir geltona» («Жоўта-блакітны»), на яго людзі заданацілі найбольш — і беларусы, упэўнены, таксама.

Ну і як тут не нагадаць заўсёднае: калі вам важна тое, што робіць «Наша Ніва», падтрымайце нас і праз Патрэон, праз Пэйпол, або перадаўшы Рэдакцыі іх любым іншым зручным для вас спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.

А яшчэ — падказвайце нам, на што звярнуць увагу, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз сакрэтны чат у тэлеграме @nn_editor або на мэйл [email protected]. Або ў Сігнал ці іншым спосабам тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Рэдактар
    09.07.2025
    Чытальнік, там вялікі агульны файл на сайце літоўскай падатковай
  • Австрияк
    10.07.2025
    Жыве Беларусь! Чакаем Польшчу!
  • cfm
    10.07.2025
    Ні праз які тэлеграм і сігнал нічога перадаваць ня буду. Дзе гарантыі, што ўнутры рэдакцыі няма шпіка?
    Рабіце форму на сайце. Калісці такая была

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара1

На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі5

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць