Архіў

І Качыньскія зь Беларусі

Бацькі Качыньскіх пазнаёміліся ў Баранавічах, але ажаніліся ўжо ў Польшчы.

Згодна з аповедамі прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, ён мае беларускія карані па кудзелі. Па мячы ягоны дзед — Аляксандар Качыньскі — быў чыноўнікам, прысланым з этнічнай Польшчы ў Заходнюю Беларусь.

Маці братоў Качыньскіх Ядвіга паходзіць з роду Ясевічаў (герб Равіч), які, паводле яе слоў, належаў да «спалянізаванай літоўскай шляхты». Прадзед прэзыдэнтавай маці Вінцэнт за ўдзел у паўстаньні 1863 г. быў высланы ў Сібір. Яго жонка Канстанцыя сама выхавала дваіх дзяцей — Зоф’ю і Станіслава. Сын Станіслава Вінцэнт (дзед Качыньскіх па матчынай лініі) быў намесьнікам камандзіра брыгады Войска польскага ў Баранавічах.

У 1927 г. у Баранавічы са станцыі з-пад прускай мяжы перавялі высокага чыгуначнага чыноўніка Аляксандра Качыньскага. У Баранавічах Качыньскім жылося нядрэнна — яны мелі два дамы, вялікі сад і 12 га лесу. У заходнебеларускім горадзе Аляксандар і пазнаёміўся зь сям’ёй Ясевічаў, але ў 1939 г. яго накіравалі ў Берасьце, і знаёмства перарвалася. Аляксандар Качыньскі набыў у Берасьці вялікую камяніцу для сям’і, але скарыстацца набыткам не ўдалося — пачалася вайна.

Сяброўства сем’яў аднавілася пасьля вайны. І ўжо ў 1948 г. у Варшаве ажаніліся Аляксандраў сын, удзельнік Варшаўскага паўстаньня, інжынэр Раймунд Качыньскі і філёляг Ядвіга Ясевіч. 18 чэрвеня 1949 г. у іх нарадзіліся сыны-блізьняты Яраслаў і Лех. Але іх бацькі згадвалі пра Беларусь толькі ва ўспамінах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць