Афіша

18 лютага прэзентацыя кнігі «PROGLAS» у Музеі Купалы

Пачатак а 17-й гадзіне.

18 лютага а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на прэзентацыю кнігі «PROGLAS» і адкрыццё выставы працаў славацкага мастака-скульптара Людмілы Цвенграшовай (з асабістай калекцыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыяна Сэрваткі), прымеркаванай да 1150-годдзя прыхода Св. Кірыла і Мяфодзія ў Вялікую Маравію.

«Проглас» — першаяславянская паэма, створаная Канстанцінам Філосафам (Св. Кірылам) як прадмова да першай славянскай Бібліі, дзякуючы якой стараславянская мова стала яшчэ адной літургічнай мовай хрысціянства.

«Проглас» — вялікі твор ІХ стагоддзя, напісаны глаголіцай, якую вынайшаў Канстанцін Філосаф, аднолькава значны ў ХХІ стагоддзі, бо славіць вечнае святло, Хрыста, які прыходзіць, каб «з’яднаць народы». Падчас імпрэзы ўпершыню «Проглас» загучыць на беларускай мове, вершаваны пераклад якога зрабіў бард Алесь Камоцкі.

Больш за тысячу гадоў твор прыцягвае ўвагу навукоўцаў, натхняе мастакоў, пісьменнікаў і музыкантаў. Член Саюза славацкіх мастакоў, уладальнік Ордэна Людавіта Штура за дасягненні ў вобласці мастацтва Людміла Цвенграшова праз сваю творчасць набліжае грамадству этапы гісторыі Славакіі ў серыі малюнкаў і медалёў. Прыход Кірылы і Мяфодзія ў Вялікую Маравію адлюстраваны на керамічных работах скульптара, эксклюзіўнае экспанаванне якіх адбудзецца падчас імпрэзы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа13

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць