Свет2626

Фенаменальная кампанія: Капрылес практычна зраўняў шанцы на перамогу з Мадура

Ягоны рэйтынг рэзка ўзрос за апошні тыдзень.

Сацыялагічнае даследаванне, праведзенае расійскай сацыялагічнай службай ВЦІОМ, фондам «Vox populi» і кампаніяй «PalitrumLab», пацвердзіла звесткі венесуэльскіх сацыёлагаў. Рэйтынг пераемніка Чавэса Нікаласа Мадура падае. Папулярнасць адзінага кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса ўвесь час расце.

Па-першае, Капрылес выкладаецца ў часе перадвыбарчай кампаніі на 150%, аб’язджае горад за горадам і агрэсіўна адказвае на кожны выпад Мадура.

Па-другое, сам Мадура нярэдка кажа абы-што. У яго няма Чавэсавага ўнікальнага таленту прамоўцы.

Капрылес сарваў голас ад выступаў. Мадура дагаварыўся да таго, што стаў расказваць, нібы яму было яўленне Чавэса ў выглядзе птушкі.

Калі месяц таму разрыў папулярнасці між Мадура і Капрылесам складаў каля 15%, то на сёння ён скараціўся да 2%.

Расійскія сацыёлагі прызнаюць, што перамога можа залежаць ад падзей апошніх дзён і ў кожным разе кандыдатаў будуць раздзяляць лічаныя працэнты.

У выпадку перамогі Капрылеса можна чакаць згортвання беларуска-венесуэльскіх супольных праектаў, за якімі нярэдка стаялі ідэалагічныя, а не эканамічныя матывацыі.

Выбары ў Венесуэле адбудуцца 14 красавіка, у нядзелю. Сістэма галасавання ў Венесуэле электронная.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы9

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі158

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы9

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць