Свет1717

Амерыканскія СМІ рыхтуюць грамадскую думку да ўмяшання ў Сірыі

На гэтым тыдні кіраўнік Пентагона Чак Хейгел паведаміў, што амерыканская разведка мяркуе, што сірыйскія войскі ўжывалі ў невялікіх колькасцях хімічную зброю. Ён растлумачыў, што ў Сірыі, імаверна, ужываўся газ зарын. Неўзабаве пасля гэтага ў Белым доме адзначылі, што выведка ЗША мае толькі няпоўныя звесткі аб меркаваных выпадках прымянення вайскоўцамі хімічнай зброі ў Сірыі. Інфармацыя, па словах Абамы, вымагае далейшай праверкі. Аднак прэзідэнт ЗША адзначыў: калі высветліцца, што рэжым Асада сапраўды ўжыў хімічную зброю, чырвоная лінія будзе пяройдзена. І гэта будзе «game changer» — гэта мяняе справу — сказаў Абама. Гэтыя ягоныя словы — пра гейм чэйнджынг — падхапілі СМІ й палітыкі.

Прэзідэнт ЗША сустрэўся з каралём Іарданіі — краінай, удзел якой у любой аперацыі ў Сірыі непазбежны.

Абама ў мінулым не раз засцерагаў Дамаск ад ужыцця хімічнай зброі. Ён называў гэта чырвонай лініяй, абсалютна недапушчальным развіццём падзей.

Сірыйскія паўстанцы сцвярджаюць, што хімічная зброя супраць байцоў Свабоднай сірыйскай арміі (ССА) сапраўды выкарыстоўвалася. Пра гэта, у прыватнасці, заявіў уцякач з Сірыі генерал Захір ас-Сакіт у эфіры міжарабскага тэлеканала «Аль-Арабія». Ён сцвярджае, што яму самому быў аддадзены загад ужыць хімічную зброю ў часе баёў на паўднёвым захадзе Сірыі, аднак ён не стаў гэтага рабіць. «Мне далі загад ужыць атрутныя хімічныя рэчывы ў пячорах і тунэлях, якія выкарыстоўваюцца ССА, але я змяшаў хімікаты з вадой і замест гэтага выкарыстаў жавелевую ваду (гіпахларыт натрыю)», — сказаў Захір ас-Сакіт.

Паўстанцы спадзяюцца, што ўмяшанне ЗША магло б пераламіць ход вайны. На Захадзе раней многія хацелі, каб з Сірыяй разбіраліся арабскія краіны, самі.

Раней хімічную зброю супраць іранскіх войскаў і курдскіх паўстанцаў ужываў дыктатар Ірака Садам Хусэйн. Гэта здарылася ў часе ірана-іракскай вайны. Тады сусветная супольнасць ніяк не рэагавала.

Прапануем Вашай увазе шэраг матэрыялаў канала Сі-эн-эн на гэтую тэму.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў расійскі кантэйнеравоз «Яніна»2

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі160

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць