З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1717

Курыць ці не курыць — асабістая справа кожнага

Адольф Гітлер быў вегетарыянец і не курыў. Гітлераўская Нямеччына сталася першай дзяржавай у сучаснай гісторыі, якая пачала на дзяржаўным узроўні барацьбу супраць паленьня тытуню.

Мне прыгадаўся гэты факт з нагоды таго, што з 1 чэрвеня ў Расіі ўступаюць новыя правілы што да курэньня. Уводзяцца абмежаваньні наконт паленьня тытуню ў публічных і прыватных месцах, плануецца падвышэньне цэнаў на тытунёвыя вырабы і забарона на паленьне ў рэстарацыях. Расійская дзяржава лічыць, што мае права ў агрэсіўнай форме дыктаваць мне, чым я павінен альбо не павінен займацца.

З гэтай нагоды магу толькі прыгадаць свой уласны тэкст некалькігадовае даўніны:

Я не спрабую аспрэчыць, што паленне шкодзіць здароўю, выклікае цэлы шэраг хвароб, ад раку да сардэчных. Але

каму належыць гэта самае асабістае здароўе чалавека? Правільна, самому чалавеку.
Каго яно павінна турбаваць больш за ўсё? Правільна, свайго гаспадара.
Калі чалавек усведамляе шкоду ад палення, але добраахвотна жадае «размяняць» крышачку свайго здароўя на асалоду, якую прыносіць выпаленая цыгарэта
на «перакуры», пасля цяжкага дня на працы, пасля сытнай вячэры ці за філіжанкай кавы, чаму ён павінен быць пазбаўлены гэтай магчымасьці? Кожны чалавек адказны толькі за свае ўласныя грахі і слабасьці — і ніхто болей не адказны за ягоныя слабасьці, акрамя яго самога.

Таму хай працадаўца мае магчымасьць арганізаваць сваім супрацоўнікам адмысловае месца для паленьня ўнутры ці звонку свайго офісу. Што адначасова будзе азначаць права такога месца не арганізоўваць.

Дарослы сьвядомы чалавек мае натуральнае права рабіць з сваім арганізмам тое, што хоча, і атрымліваць асалоду так, як хоча, — абы гэтым ён не перашкаджаў іншым.
Ён можа прымаць наркотыкі, паліць тытунь, спажываць алькаголь ці сядзець у інтэрнэце цэлы дзень — галоўнае, каб гэта было добраахвотна і каб чалавек пры гэтым не пагражаў і не перашкаджаў іншым. Дзяржаўная барацьба з тытунём, наркотыкамі і іншымі шкоднымі зьявамі падобнага характару павінна ў асноўным сканцэнтравацца на перадухіленьні доступу да гэтых рэчываў з боку несьвядомых непаўналетніх, і баста.

Што абурае больш за ўсё —

чаму дзяржаве павінна быць справа да таго, якія парадкі ў сябе арганізоўвае прыватная рэстарацыя ці бар?
Я разумею, чым яны кіруюцца — яны баяцца, што калі ня будзе гэтай забароны, дык усе рэстарацыі абавязкова будуць поўныя тытунёвага смуроду, і непалячым будзе няма дзе пасядзець. Але калі рэстарацыя хоча прывабіць непалячых кліентаў (а непалячых людзей — большасьць), хіба яна самастойна не забароніць у сябе паленьне ці ня зробіць асобныя залі для палячых и для непалячых? У адваротным выпадку людзі, якім не падабаецца тытунёвы пах, проста ня будуць туды хадзіць, рэстарацыя ня будзе зарабляць грошай ад іх. І наадварот.

Урэшце, ёсьць кніга скаргаў і прапановаў, куды незадаволены тытунёвым дымам кліент можа напісаць свае заўвагі, і калі такіх заўвагаў будзе шмат — рэстарацыя, канечне ж, прыме адпаведныя меры, каб не губляць кліентаў і свой прыбытак. Рэстарацыя сама павінна вырашаць, якую аўдыторыю яна хоча вабіць. А нас з вамі ніхто не прымушае хадзіць у той ці іншы бар, як ніхто не прымушае ўвесь час харчавацца ў McDonald’s, каб потым скардзіцца на імпатэнцыю і сапсаваны страўнік.

Без усялякага прымусу існуюць вэгетарыянскія рэстарацыі і не-вэгетарыянскія. Можа, хай таксама будуць рэстарацыі «палячыя» і «непалячыя»?

Лепей не паліць, чым паліць. Але яшчэ лепей мець выбар, чым ня мець яго. У новых умовах курцоў пазбаўляюць магчымасьці напісаць у кнігу скаргаў пра тое, што яны хацелі б у рэстарацыі мець магчымасьць паліць, а рэстарацыі адмаўляюць у магчымасьці гэтае жаданьне выканаць.

Нашто прымушаць людзей? Нашто лічыць сваіх суграмадзянаў a priori дурнымі, бездапаможнымі і непарадачнымі?
Добрыя дзяржаўныя чыноўнікі зноў падрадзіліся ўсіх вучыць розуму — хаця які можа быць розум там, дзе ў якасьці матыватара яго падмяняе забарона і чынавецкі бізун?

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа16

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі3

30 год таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі14

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро4

«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»8

Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу6

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек2

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч8

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі2

Есці ўчарашняе можна ці шкодна? Бульба, рыс і макарона ў халадзільніку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа16

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць