Грамадства1313

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў

Гродзенскі вулічны музыка Аляксандр Зімін расказаў, што яго з хэндпанам 7 лістапада «выгналі» з Савецкай вуліцы. Для яго ігра была дадатковай крыніцай заробку. У музыкі быў дазвол на гэта ад Гродзенскага гарвыканкама, але ён яго не падоўжыў, піша Hrodna.life.

Аляксандр Зімін. Фота з ягонага асабістага архіва

«З Пешаходкі мяне сёння выгналі. Дама з уладаў у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі, якая цяпер сочыць за парадкам. У выніку на працягу вуліцы, ад Маладзёжнага цэнтра да ЦУМа, не стала рамеснікаў. На ўсёй Савецкай — ні аднаго музыкі. Нядобрыя чуткі, але на тое яны і чуткі, так што агучваць не буду. Але настрой, натуральна — ніжэйшы за плінтус», — напісаў музыка.

Аляксандр удакладніў, што бярэ дазвол на вулічную ігру ў гарвыканкаме кожны год, але ў 2025‑м не паспеў гэта зрабіць. «Да канца года засталося ўсяго нічога, у снежні наступнае пісаць на наступны год. У адказ: «Вось будзе дазвол, тады і прыйдзеце, а цяпер сыходзьце», — распавёў Зімін. Паводле яго слоў, дасталася і рамеснікам — іх таксама папрасілі пайсці з вуліцы. У каментарах гэта звязваюць з прыездам Аляксандра Лукашэнкі ў Гродна.

«Ёсць пастанова гарвыканкама ад 2014 года, згодна з якой ад крамы «Ратушны» да Моладзевага цэнтра могуць стаяць толькі ўдзельнікі Гродзенскага аб’яднання майстроў і рамеснікаў «Гарадзенскі каларыт». Проста ніхто не звяртаў на гэта ўвагі, і гандляваў хто хацеў і як хацеў. Мёд, чай, дзеткі са сваімі лялячкамі і алкашы з букецікамі. Цяпер вырашылі навесці парадак. Атрымалі вялікую хвалю абурэння», — патлумачыла ў каментарах рамесніца Людміла.

Аляксандр Зімін — вулічны музыка з Гродна. Грае на вуліцы з 2016 года на хэндпане. Яго незвычайны інструмент у выглядзе лятаючай талеркі стаў славутасцю цэнтра Гродна. З’язджаў у Архангельскую вобласць працаваць на лесапільні, а потым вярнуўся. У Беларусі некалькі гадоў безвынікова змагаўся за медыцынскую даведку для правоў кіроўцы (у яго ДЦП і даведку даваць не хацелі). І лёгка атрымаў яе ў Расіі.

Каментары13

  • Каларытная вата
    08.11.2025
    Каларытны? Зімін - рускі, які выступаў за Расію, русскій мір і супраць беларусізацыі.

    У Гродне гэта ведалі, магіл б і вы пацікавіцца і дапісаць.
  • Міколай Бугаін
    08.11.2025
    Дажыліся, Бастён Беларушчыны піярыць расейскую вату.
  • Атрымаў што хацеў
    08.11.2025
    Зімін вельмі любіць Расію і яе рускія парадкі, так што калі ласка.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць