Спорт1919

Праслаўлены беларускі футбаліст Мустыгін: Не бачу прычынаў, каб заўзець за Расію

Адзін з самых славутых савецкіх футбалістаў 1960-х — форвард мінскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін — у інтэрв'ю Радыё Свабода ацаніў сёлетні чэмпіянат свету ў Бразіліі, прыкінуў шанцы беларускай каманды на ўдзел у форумах падобнага маштабу.

— Вы нарадзіліся ў Расеі, там пачыналася ваша футбольная біяграфія. Цікавіцеся гульнёй расейскай зборнай? Прынамсі, да пачатку чэмпіянату расейцы казыралі, што разьбяруцца з супернікамі адной левай.

— Я не глядзеў першую гульню з Паўднёвай Карэяй, бо гулялі ўначы. Хоць хацелася скласьці нейкае ўяўленьне, чаму згулялі 1:1. А вось як учора з Бэльгіяй гулялі, бачыў — прайгралі па справе. Каманда слабая, ня ўразіла абсалютна нічым. Тэарэтычныя шанцы на плэй-оф яшчэ ёсьць, але я на Расею не спадзяюся, не-не. Астатнія каманды зусім не слабыя. Што тычыцца «адной левай», то на чэмпіянаце сьвету зьбіраюцца каманды, якіх так лёгка не перайграць. І афрыканскія, і азіяцкія мабілізуюцца, дэманструюць высокі кляс. І аддаць камусьці перавагу цяжка. Таму ў Расеі хоць і кажуць, што каманда ў іх салідная, але адзін матч прайграюць — і ўсё, дадому. Бэльгійцы, адрозна ад расейцаў, гульню паказваюць, з Альжырам таксама будзе ня проста. Зараз не ўгадаеш, дзе слабыя каманды, а дзе моцныя. Калі шчыра сказаць, я проста гляджу футбол.

Хто выбітную гульню паказвае, за таго і перажываю, што мне за Расею заўзець? За добры футбол, за добрую каманду — гэта так. А найперш заўзею за тую каманду, дзе гуляюць зоркі. Асабіста мне шкада Раналда, за яго перажываю.

Слаба Партугалія згуляла, а што можа зрабіць нават супэрзорка, калі каманда яўна прайграе? Як уся каманда агулам капітулюе, адзін гулец нічога ня здольны выправіць. Сам ведаю, калі яшчэ гуляў: супернік нашмат мацнейшы, да цябе не даходзяць перадачы, ты рэдка атрымліваеш мяч — адпаведна, у цябе меней атрымліваецца момантаў. Гэтаксама і ў Раналда, калі партугальцы гулялі зь немцамі, з амэрыканцамі.

— Днямі экс-галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі Анатоль Байдачны выказаў зьдзіўленьне, што, аказваецца, далёка ня ўсе беларусы заўзеюць за Расею…

— Не, ну пры чым тут беларусы і зборная Расеі? Глупства нейкае. Ён сам, здаецца, з Расеі, дык калі яму так падабаецца, няхай за яе і заўзее. Я таксама родам з Расеі, але, яшчэ раз кажу, я перажываю за добры, якасны футбол. Пры чым тут Расея?

Калі б Беларусь там гуляла — справа іншая, сапраўды, трэба было б падтрымліваць сваю каманду. А Расея нам што за арыенцір? Мы што, жывём там? За каго, як кажуць, фанацець? Гульцоў міжнароднага ўзроўню няма, зорак няма.

Такіх, як, прыкладам, у Галяндыі. Дарэчы, мне гэтым разам вельмі спадабаўся іхні форвард (хоць функцыі ў яго не зусім такія) Ван Пэрсі. Ці бліскучы нападнік зь нямецкай «Баварыі» Робэн, таксама за Галяндыю выступае. Два гульцы проста выбітныя, цягнуць за сабой астатніх як лякаматыў. Хто ў расейскай камандзе можа хоць бы параўнацца?

***

Міхаіл Мустыгін нарадзіўся ў Каломне Маскоўскай вобласьці ў 1937 годзе.

У 1953-м пачаў гуляць у футбол у юнацкай камандзе «Авангард». Служба ў войску праходзіла ў маскоўскім ЦСКА, аднак затрымлівацца там пасьля дэмабілізацыі адмовіўся і ў 1961 годзе прыняў прапанову ад менскага клюбу «Беларусь» (пазьней — « Дынама«). Тут форвард правёў найлепшыя спартовыя гады. У 1962-м (17 галоў) і 1967-м (19 галоў) прызнаны найлепшым бамбардзірам саюзнага першынства, а ў 1963-м у складзе дынамаўцаў стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату СССР. Неаднаразова ўваходзіў у лік лепшых футбалістаў СССР. Выклікаўся ў нацыянальную зборную СССР, аднак замацавацца ў яе складзе перашкодзіў парок сэрца. Пасьля завяршэньня кар’еры працаваў трэнэрам у менскай СДЮШАР № 5 і спартовым клюбе «Матор». Апошнія 15 гадоў адышоў ад актыўнай дзейнасьці, жыве ў вёсцы пад Менскам.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць