Усяго патроху4040

Дэпард'ё прызнаўся ў крадзяжах і гомасэксуальнай прастытуцыі

Жэрар Дэпард'ё, французскі акцёр, які прыняў грамадзянства Расіі, каб не плаціць падаткаў, апублікаваў кнігу сваіх шчырых мемуараў пад назвай «Ca c'est fait comme ca». Яе назву можна перакласці як «Вось так яно».

Цяжкае, часам агіднае жыццё паўстае са старонак мемуараў. 

«Я жыў у вельмі беднай сям'і, настолькі беднай, што мае бацькі не маглі наняць акушэрку, і я прымаў роды ў сваёй маці»…

«У 15 гадоў я зразумеў, што прыгожы і прывабны для пажылых мужчын, яны прапаноўвалі мне сэкс, я браў з іх за гэта грошы, так я стаў хлопчыкам па выкліку, пакуль не ажаніўся».

Дэпард'ё прызнаецца таксама, што абкрадваў спячых французскіх студэнтаў падчас дэманстрацый 1968 года, як сядзеў у турме за крадзеж машыны.

Нарэшце, як ягоны сын памёр ад алкагалізму.

Дэпард'ё і сам п'е. «Пачынаю з віна, а ўвечары пераходжу на віскі». А таксама піша пісьмы Пуціну: «Вечарам я часта пішу Пуціну лісты. Гэта вельмі проста. Я нагаворваю гэтыя тэксты. У мяне ёсць памочнік, ён набірае іх па-французску, потым перакладае на расейскую — і яны трапляюць на стол Пуціну. Я ведаю, яму падабаецца, што я пішу, ён мне адказвае», — піша Дэпард'ё.

Жэрар Дэпард'ё атрымаў расійскі пашпарт у 2013 годзе, а таксама прапіску ў Мардовіі і пяціпакаёвую кватэру ў Грозным ад Рамзана Кадырава.

Каментары40

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў10

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

Кучынскі: Падчас візіту Ціханоўскай у Арменію беларускія ўлады спрабавалі задзейнічаць механізмы міжнароднага вышуку7

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу1

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі4

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць