Афіша11

Калядны дзіцячы фестываль у Галерэі Ў — 20 і 21 снежня 

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» сумесна з кампанiяй velcom запрашае дзетак і бацькоў на традыцыйны калядны фестываль – час прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў у «Горадзе цудаў»!

Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў – усё гэта пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры, якiя зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста па роспiсу драўляных фігурак, падрыхтоўцы эка-гірлянд, папяровых ялінак, натхняльных таблічак i iншых падарункаў.

Разам з галоўным партнерам фэсту — кампанiяй velcom — дзецi трапяць у цудоўную «разумную школу» velcom smart children school i даведаюцца, як правесьцi цiкава i карысна час з мабiльным тэлефонам альбо планшэтам, створаць «геройскiя» паштоўкi, якiя пасля фэсту будуць адпраўлены адрасатам, разам з бацькамi змогуць прыняць удзел у зборы адпрацаваных батарэек, выкiнуўшы iх у спецыяльны кантэйнер.

НПО «Грансістэма», партнер фестывалю, дапаможа дзеткам зладзіць падарункi да свята!

Гледачоў i наведвальнiкаў фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» чакае праграма з каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі ад электроннага праекту ŠUMA voices і дзіцячага фальклорнага ансамблю «Весянчук». Дзеткі даведаюцца пра тое, як нашыя продкі святкавалі каляды, пазнаёмяцца з каляднымі сімваламі і даведаюцца пра іх сэнсы, а таксама навучацца традыцыйным танцам і паўдзельнічаюць у гульнях.

Суправаджэнне праграмы – візуальная інсталяцыя ад vj Настассi Казлёнак.

Сярод iншых забаў – гэта майстар-клас «Як пабудаваць замак» у субботу, 20 снежня, у 14:00 у кнігарні «ЛогвінаЎ» i там жа, у нядзелю, 21 снежня, – чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы.

Увесь час будзе адчыненая крама дызайнерскіх рэчаў «Ў», дзе можна будзе набыць для дзетак цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад беларускіх дызайнераў: для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – гэта безліч варыянтаў святочных сувеніраў!

Расклад фестывалю

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць