Культура1010

Шпакоўская і Байсан зладзілі ню-фотасэт за свабоду творчага самавыяўленьня

Спявачка і паэт вырашылі паказаць, што са стваральніка няма чаго ўзяць, акром творчага прадукту.

Наста Шпакоўская з гурту Naka і Байсан (Алесь Плотка, TerraKod) зладзілі ню-фотасэсію за свабоду творчага самавыяўлення.

Цягам года цягнецца непаразуменьне з выкананнем песні на словы Янкі Купалы «Малітва», у выніку якога кампазітар Алег Моўчан падаў у суд на Насту Шпакоўскую. Байсан, выдаўшы кнігу вершаў, да апошняга моманту меў пагрозу зрыву прэзентацыі праз незадаволенасць некаторых мастакоў вобразам Vieršnica — жаночым увасабленьнем герба «Пагоня».

«Наш мэсэдж просты — са стваральніка няма чаго ўзяць, акрамя творчага прадукту. Канец цытаты», — сцісла пракаментавалі акцыю яе ўдзельнікі. Аўтарам фотасэту стаў Іван Бесер.

Найбліжэйшыя выступы артыстаў адбудуцца: Naka сыграе 8 сакавіка ў клубе TNT, Байсан — 28 лютага ў Віцебску, у арт-базе Vitebsk4me. 

Працягваецца і творчы флэш-моб у падтрымку гурту Naka. Беларускі пісьменнік, выдавец, мастак Адам Глобус прапанаваў паэтам публічна прачытаць верш «Малітва» Янкі Купалы, а музыкам — стварыць новыя песні на словы беларускага класіка.

Свае аўдыё- і відэаролікі, напрацоўкі, проста заўвагі, пажаданні, ідэі можна змяшчаць у суполках Tuzin.fm у Facebook, «УКантакце» альбо дасылаць на рэдакцыйную скрыню [email protected].

Каментары10

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць