Афіша

Украінскі паэт Сяргей Жадан прывёз у Мінск музычны праект — сёння, 4 чэрвеня

Украінскі пісьменьнік №1 вязе ў Менск свой музычны праект. Разам з харкаўскім гуртом «Собаки в космосі» ён прадставіць ужывую ў Беларусі альбом «Бийся за неï» у межах эўрапейскага туру.

Сяргей Жадан — топавы ўкраінскі пісьменьнік. Ён піша як прозу, так і паэзію, мае міжнародныя ўзнагароды, віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменьнікаў. Надзвычай папулярныя яго паэтычныя зборнікі «Марадона», «Ефіопія», «Пепсі», раман «Депеш Мод», кнігі «Гімн демократичної молоді», «Anarchy in the UKR», «Ворошиловград» ды іншыя. Яго творы актыўна перакладаюцца на беларускую мову. Падчас менскага канцэрта будзе прэзэнтавана кніга выбраных вершаў«Украінскія авіялініі» ў перакладзе 11 беларускіх сяброў Сяргея Жадана. 

З 2008 году Жадан выступае на музычнай сцэне разам з гуртом «Собаки в космосі». Стыль свой пазначаюць як «ска», «ска-панк», «этна-панк», «дыска-панк».

У іх даробку ўжо тры альбомы — «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату» (2012), апошні альбом «Бийся за неї» (2014) і песьні з новай праграмы «10 праведників».

У Менск Жадан і «Собаки в космосі» прыяжджаюць упершыню (раней Сяргей быў у нас толькі з паэтычнымі выступамі). Галоўная нагода — праект Global Reload, які ладзіць партал Tuzin.fm і кампанія «Будзьма беларусамі!». Да яго ўжо запісалі творы Карл Фрыерсан з гурта De Phazz, францускі гурт Karpatt і расейскі сьпявак Андрэй Макарэвіч. Жадан рыхтуе сваю песьню, якую зьбіраецца запісаць з гуртом у Менску, а разам з тым прэзэнтаваць ужывую альбом «Бийся за неї» і зусім новую праграму.

«Мы выпраўляемся ў чэрвені ў тур «10 праведників», і першым замежным горадам будзе менавіта Менск.

Чаму вельмі радуемся — у Беларусі мы ані разу ня гралі, нягледзячы на тое, што наш альбом «Зброя пролетаріату» ўпершыню зьявіўся менавіта на беларускім інтэрнэт-рэсурсе. Таму з радасьцю грацьмем для сяброў-беларусаў найлепшыя рэчы са старых альбомаў, а таксама рэчы з нашай новай праграмы, якую неўзабаве запішам. Яна выходзіць цікавая і па-свойму нечаканая — мы цяпер зьвяртаемся да апакаліптычнай тэматыкі. Таму павінна быць аптымістычна і жыцьцесьцьвярджальна», — абяцае Сяргей Жадан сваім менскім прыхільнікам і прэзэнтуе загалоўную песьню з праграмы, пакуль што ў лайв-варыянце.

***

4 чэрвеня 19:00. Сяргей Жадан і «Собаки в космосі». Прэзэнтацыя альбому «Бийся за неï». Месца: Jack Club (вул. Няміга, 12). Квіткі ў касах і он-лайн у аператара Kvitki.by. Кошт (папярэдне)— 200 000 руб. (танцпляц), 250 000 руб. (столік). Інфалінія — +375 29 687-20-93.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі12

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі12

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць