Свет1515

Ва Украіне скандал праз прызначэнне кіраўніцай пратакола міністра «20-гадовай» дзяўчыны. А што насамрэч?

Навіна пра тое, што «20-гадовую» Ганну Дораш прызначылі кіраўніцай пратакола міністра аховы здароўя Украіны, за лічаныя гадзіны разляцелася па сеціве. СМІ і шматлікія каментатары абураліся: як маладая дзяўчына, якая, імаверна, не паспела атрымаць вышэйшую адукацыю, атрымала такую пасаду.

Ганна Дораш. Фота: сацыяльныя сеткі

Мала хто мог падумаць, што звычайнае кадравае рашэнне ў Міністэрстве аховы здароўя Украіны абернецца гучным скандалам. Хвалю абурэння выклікала прызначэнне на пасаду кіраўніцы пратакола міністра Віктара Ляшко маладой чыноўніцы Ганны Дораш. На гэтай пасадзе яна адказвае за фарміраванне і падпісанне даручэнняў міністра, а таксама за кантроль за тэрмінамі і якасцю іх выканання.

Сама Дораш яшчэ 10 мая апублікавала на сваёй старонцы ў інстаграме паведамленне аб прызначэнні.

Аднак толькі праз некалькі тыдняў на гэта звярнула ўвагу грамадскасць. Так, 26 мая тэлеграм-канал Bankova Mail напісаў, што ў сеціве заўважылі дзіўнае кадравае рашэнне Віктара Ляшко: маўляў, яго пратакол узначаліла 20‑гадовая Ганна Дораш.

Паведамлялася, што раней яна працавала асістэнткай намесніцы міністра юстыцыі, а таксама была эксперткай па еўрапейскай інтэграцыі і стратэгічных камунікацыях у сакратарыяце Кабінета міністраў, дзе займала пасаду галоўнай спецыялісткі ў групе па пытаннях «Зялёнага курсу» і экалогіі.

Пасля гэтага тэма разляцелася ў сацсетках і медыя. Частка каментатараў паставіла пад сумнеў адпаведнасць Дораш пасадзе.

Адзін з пастоў сацсетак. Крыніца: tsn.ua

Аднак, як сцвярджае выданне Oboz.ua, журналістам якога ўдалося звязацца з гераіняй, насамрэч Ганне 25 гадоў. Яна магістр паліталогіі і мае досвед працы ва ўрадзе.

Яе калегі распавялі, што Дораш пачала кар’еру з пасады галоўнай спецыялісткі аднаго з дэпартаментаў Чарнавіцкага гарсавета, а пазней працавала ў Сакратарыяце ўрада. Дзяўчына цалкам адпавядае патрабаванням да кандыдата на пасаду кіраўніка пратакола міністра: мае трохгадовы вопыт дзяржаўнай службы і скончаную вышэйшую адукацыю.

Заўважым, што цяпер інфармацыя пра год нараджэння і адукацыю Ганны даступная кожнаму на яе старонцы ў фэйсбуку. З яе вынікае, што дзяўчына ў 2018 годзе скончыла філасофска-прававы ліцэй у Чарнаўцах, а ў 2022‑м атрымала дыплом бакалаўра і ў 2024‑м — магістра Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта.

Сваю працоўную кар’еру Ганна пачала яшчэ студэнткай у якасці журналісткі выдання «Суспільне Чернівці». Пасля атрымання вышэйшай адукацыі кароткі час працавала ў Чарнавіцкай абласной, а пасля перапынку — у гарадской радзе. Паралельна Ганна была менеджарам у грамадскіх арганізацыях «Агенцтва развіцця Чарнавіцкай грамады» і «Любоў, якая лечыць».

З студзеня па кастрычнік 2025 года яна працавала ў Міністэрстве юстыцыі Украіны спачатку на пасадзе памочніка намесніка міністра, а затым перайшла ў дэпартамент права ЕС. З кастрычніка 2025 года яна працавала ў Кабінеце міністраў Украіны ва ўрадавым офісе каардынацыі еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі.

Каментары15

  • Маг
    28.05.2026
    Прычаравала
  • .
    28.05.2026
    Похоже, мы пришли в ту точку, когда люди уже не в состоянии проверить простейшие и общедоступные факты - не то, что не могут, а даже не видят необходимости. За истину берется первое впечатление и/или массовое мнение.
  • базара ноль-
    28.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць