Вайна3636

Мікіта Забуга атрымліваў узнагароду ад Ціханоўскай у пагонах падпалкоўніка. Ён расказаў, як так

Вясной 2025‑га Мікіта Забуга пайшоў ваяваць, а цяпер, праз год, ужо займеў высокае званне. Як гэта магчыма?

У Мікіты Забугі біяграфія багатая. Бацька трох дзяцей, ён прыязджаў на Майдан у 2014‑м і ўдзельнічаў у раскопках на тэрыторыі Літвы, дзе знайшлі парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Пасля 2020‑га Забуга ўзначальваў Геральдычную раду, якая распрацоўвала дызайн пашпарта Новай Беларусі.

У красавіку 2025‑га Мікіта абвясціў, што ён далучыўся да Палка Каліноўскага і цяпер выконвае функцыі старшыні па забеспячэнні падраздзялення БПЛА на Запарожскім напрамку. Праз год, у маі 2026-га, Забуга прысутнічаў на кіеўскай сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларускімі добраахвотнікамі. На яго форме можна было пабачыць дзве зоркі — знак таго, што мужчына мае званне падпалкоўніка.

Беларусы ва Украіне абурыліся: звычайна замежным добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну, не даюць высокіх званняў. Як такія пагоны тады мог атрымаць Забуга?

Мікіта Забуга патлумачыў «Нашай Ніве», што на сустрэчы быў у форме Беларускай вызваленчай арміі (БВА). Гэта праект па стварэнні беларускіх падраздзяленняў у краінах Еўрасаюза і ва Украіне, якія ўрэшце павінны пайсці вызваляць Беларусь.

Пагоны падпалкоўніка Мікіта Забуга пракаментаваў так:

«Асобы, якія праходзяць службу ў вайсковых, парамілітарных і іншых арганізацыях, прайшлі праверку і залічаныя ў склад БВА, атрымліваюць вайсковыя званні ў адпаведныя тэрміны службы. Я скончыў Акадэмію МУС, і маё афіцэрскае званне ўлічана ў БВА».

Ён прызнае, што яго званне падпалкоўніка не адпавядае рангу ва Узброеных сілах Украіны:

«У УСУ я разлічваю на больш сціплы афіцэрскі ранг. Мы якраз і прасоўваем ідэю прызнання рангаў БВА, іх тоеснасці пасля атрымання адпаведнага навучання або пасады ў войску Украіны».

У якасці гістарычнага прыкладу Забуга прыводзіць войска генерала Балаховіча: «Ён не чакаў дазволу, і мы не маем такой патрэбы».

Забуга адказаў, хто надзяліў Беларускую вызваленчую армію паўнамоцтвамі:

«Мы маем правы і паўнамоцтвы на падставе Канстытуцыі 1994 года, якая замацоўвае народ як адзіную крыніцу ўлады. Мы — прадстаўнікі народа — стварылі ініцыятыву з шырокім прадстаўніцтвам і прасоўваем нашы мэты і задачы. Больш за тое, мы атрымалі ўхваленне на фармаванне БВА ад Рады БНР».

Мікіта Забуга. Фота: асабісты архіў героя

Сярод ужо зробленага камандай, якая стварае БВА, Мікіта Забуга пералічыў распрацоўку сістэмы ўзнагарод, уніформы і атрыбутыкі арміі, сістэмы вайсковых рангаў паводле стандартаў НАТА, пашпарта Новай Беларусі.

Каментары36

  • Жора
    28.05.2026
    Ці была заява Рады БНР, што яны адабраюць стварэнне БВА, як кажа Забуга? Дзе пачытаць?
  • Беларус
    28.05.2026
    Які прэзідэнт і які пашпарт - такі і падпалкоўнік
  • Tldr
    28.05.2026
    Міл'янэрка Зарэцкая (па падставе Канстытуцыі Прынца Акосты), а хто вам сказаў, што яго паважаюць?

Цяпер чытаюць

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»5

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай4

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць