Спорт

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У даволі цікавай сітуацыі апынуўся футбаліст дзяржынскага «Арсенала» Дзмітрый Анцілеўскі. Беларуская федэрацыя футбола аштрафавала яго на 30 базавых велічынь (1350 рублёў).

Нядаўна ў Беларускай федэрацыі футбола прайшло чарговае пасяджэнне кантрольна-дысцыплінарнага камітэта, на якім на 30 базавых велічынь аштрафавалі футбаліста Дзмітрыя Анцілеўскага. Прычына ў рашэнні не ўказваецца, але пакаранне прынята паводле арт. 100 «Іншыя парушэнні».

У ім гаворыцца: «У выпадку, калі якая-небудзь асоба здзейсніць парушэнні і (або) невыкананне рэгламентуючых дакументаў ФІФА, УЕФА альбо Асацыяцыі, якія прама не прадугледжаны гэтым Кодэксам, але па сваёй сутнасці з’яўляюцца падобнымі (аналагічнымі) да названых парушэнняў, такая асоба таксама падпадае пад юрысдыкцыю гэтага Кодэкса. У такім выпадку дысцыплінарныя органы маюць права самастойна выбраць пакаранне з пераліку санкцый, кіруючыся прынцыпам разумнасці і справядлівасці».

Выданне «Беларускі футбол» выказала здагадку, што Анцілеўскі мог атрымаць штраф за незвычайны перформанс. Падчас нядаўняга матчу з «Баранавічамі» Дзмітрый забіў гол прамым ударам з вуглавога.

Пасля гэтага ён паказаў у камеру візітоўку з надпісам Pont Auto і, прыклаўшы руку да вуха, прапанаваў туды патэлефанаваць.

Як высветлілася, такім чынам футбаліст прарэкламаваў кампанію, якая займаецца падборам, купляй і дастаўкай аўтамабіляў з ЗША, Канады і Кітая. Падобны жэст нядаўна зрабіў Томаш Скублак, які выступае ў прэм’ер-лізе Канады за «Інтэр» з Таронта. Хлопец пасля забітага гола прадэманстраваў сваю ж візітоўку. Высветлілася, што, акрамя футбола, Томаш Скублак працуе рыэлтарам.

У прэс-службе Беларуская федэрацыя футбола журналісту Onliner пацвердзілі, што штраф быў менавіта за рэкламу, і адзначылі: за падобныя жэсты караюць не толькі ў Беларусі, але і на буйных міжнародных турнірах.

У 2012 годзе форвард зборнай Даніі Ніклас Бендтнер падчас святкавання гола паказаў ніжнюю бялізну з назвай букмекерскай кампаніі. У выніку датчаніна аштрафавалі на 100 тысяч еўра і дыскваліфікавалі на адзін матч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць