Грамадства1313

Зміцер Дашкевіч абвяргае інфармацыю БТ пра канал вярбоўкі наёмнікаў: «Ахінея»

13 жніўня тэлеканал Беларусь 1 паведаміў, што беларускія спэцслужбы выкрылі канал вярбоўкі наёмнікаў для ўдзелу ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны.

Арганізатарам каналу называецца ўкраінец з пазыўным «Тарас». Вярбоўка нібыта адбывалася праз сацыяльныя сеткі і вялася сярод «маладых радыкалаў, а таксама душэўна хворых, беспрацоўных, былых крымінальнікаў і футбольных фанатаў».

Тэлеканал таксама паведаміў, што інфармацыйнае суправаджэньне аказвалі некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, а таксама арганізацыя «Малады фронт», зарэгістраваная ў Чэхіі.

Сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч заяўляе, што інфармацыя, агучаная на БТ, не адпавядае рэчаіснасьці:

«Я не гляджу ніякай тэлевізіі, тым больш беларускай. Інфармацыя гэтая зьяўляецца поўнай ахінеяй. Калі б былі выяўленыя групоўкі і фармаваньні, тым больш (у сюжэце — РС) згадваецца КДБ і памежны камітэт, то былі б адпаведныя крымінальныя справы ці хаця б допыты. Але ні мяне, ні, наколькі я ведаю, іншых актывістаў руху не выклікалі ні на допыты, ні на размовы.

Ахінея — сама сутнасьць інфармацыі, што мы, «Малады фронт», «кагосьці зьбіраем». Як і многія грамадзяне Беларусі, мы маем выразную пазыцыю па ўкраінскім канфлікце. Расея — гэта агрэсар, які рана ці позна атрымае асуджэньне на новым «нюрнбэрскім трыбунале». Мы не зьбіраем аніякую армію.

Ёсьць людзі, якія вырашылі ваяваць, як, напрыклад, Эдуард Лобаў. Але гэта асабістае рашэньне кожнага чалавека. Як можна сказаць «ты едзь, аддай жыцьцё хоць і за родную дзяржаву, але не за сваю». Гэта бязглузда і непатрэбна. Хто жадае, той самастойна прымае такія рашэньні».

Пры канцы ліпеня стала вядома, што былы палітвязень сустаршыня «Маладога фронту» Эдуард Лобаў ваюе ва Ўкраіне на баку АТА. «Калі мы не дапаможам Украіне змагацца ў гэтай вайне, то наступным наступальным этапам Расеі можа аказацца Беларусь», — кажа Эдуард Лобаў у відэазвароце, які разьмешчаны на канале youtube у суполцы «Згуртаваньне патрыётаў».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне5

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне5

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць