Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства
Нямецкі палітык Енс Шпан заявіў пра сваю адстаўку з пасады старшыні фракцыі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС/ХСС) у Бундэстагу. У лісце да членаў фракцыі ён паведаміў, што прыйшоў да высновы: яго асабістае жыццё і палітычная пасада больш не могуць спалучацца. Паводле яго слоў, найважнейшым для яго застаецца сям'я, якую ён стварыў разам са сваім партнёрам, паведамляе Der Spiegel.

Прычынай адстаўкі стала грамадская дыскусія вакол сурагатнага мацярынства. Шпан, які раней выступаў супраць такіх практык, разам з мужам стаў бацькам дзякуючы сурагатнаму мацярынству. Гэта выклікала крытыку з боку часткі прадстаўнікоў ХДС/ХСС, паколькі ў Германіі сурагатнае мацярынства забаронена, а партыя раней пацвярджала сваю пазіцыю супраць яго.

Палітык адзначыў, што маштаб крытыкі і грамадскай рэакцыі быў для яго нечаканым. Паводле Шпана, супярэчнасць паміж яго асабістым рашэннем і чаканнямі ад яго як кіраўніка фракцыі стала большай, чым ён меркаваў.
Раней з заклікамі пакінуць пасаду да яго звярнуліся асобныя прадстаўнікі ХДС, у тым ліку кіраўнікі некаторых рэгіянальных структур партыі. Паведамлялася, што федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц таксама заклікаў Шпана пайсці ў адстаўку.
Шпан падзякаваў членам фракцыі за сумесную працу і заявіў, што прыярытэтам для яго цяпер будзе сям'я.
Лідарка ўльтраправай «Альтэрнатывы для Германіі» паабяцала аднавіць імпарт нафты і газу з Расіі ў выпадку перамогі на выбарах
У Германіі з'явіўся першы прэм’ер з турэцкімі каранямі. Ён узначаліў адну з зямель
Хто такая Аліса Вайдэль — кандыдатка на пасаду канцлера Германіі ад ультраправай «Альтэрнатывы»
Нямецкі парламент дазволіў аднаполыя шлюбы, хоць сама Меркель галасавала супраць
Каментары