Свет33

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт

Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніц у дыпламатычным корпусе, Крыстафер Сміт, які раней быў намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Усходняй Еўропы і курыраваў беларускі кірунак, стане кіраўніком місіі АБСЕ ў Малдове.

Крыстафер Сміт размаўляе са Святланай Ціханоўскай і яе дыпламатычным дарадцам Дзянісам Кучынскім. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

17 ліпеня стала вядома, што намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Усходняй Еўропы Крыстафер Сміт у найбліжэйшы час пакіне сваю пасаду. Адна з крыніц выдання «Люстэрка», якая пра гэта паведаміла, сцвярджала, што дыпламат працягне сваю прафесійную кар'еру ў Малдове, але, імаверна, не ў структурах Дзяржаўнага дэпартамента.

Па інфармацыі, атрыманай ад нашай крыніцы ў дыпламатычным корпусе, Сміт стане кіраўніком місіі ў гэтай краіне Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе.

Крыстафер Сміт — кар'ерны супрацоўнік вышэйшага звяна дыпламатычнай службы ЗША. Пасаду намесніка памочніка дзяржаўнага сакратара па справах Усходняй Еўропы ён займае з ліпеня 2023 года. Сміт валодае рускай і турэцкай мовамі. У 2022—2023 гадах ён быў намеснікам кіраўніка місіі ў пасольстве ЗША ў Кіеве.

На беларускім кірунку Сміт стаў адным з ключавых амерыканскіх дыпламатаў. У снежні 2023 года ён заяўляў, што «вельмі сумна назіраць за тым, як [Лукашэнка] распараджаецца Беларуссю дзеля дасягнення сваіх уласных карыслівых мэтаў», і падкрэсліваў, што ЗША гатовыя падтрымаць дэмакратычныя сілы ў прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей.

З актывізацыяй дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам у 2025 годзе Крыс Сміт стаў адным з галоўных перамоўшчыкаў.

У лютым 2025 года ён удзельнічаў у аперацыі па вывазе з Беларусі двух палітычных зняволеных і аднаго грамадзяніна ЗША. Дыпламат уваходзіў у склад групы, якая прыляцела ў Мінск, дзе сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй КДБ Іванам Церцелем.

У Офісе Святланы Ціханоўскай Крыстафера Сміта называлі «самым паслядоўным партнёрам у ЗША». Паводле слоў дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага, у 2024—2025 гадах у іх адбылося восем асабістых сустрэч з амерыканскім дыпламатам у Вільні і Вашынгтоне.

Каментары3

  • Стратэгічны дыялёг
    18.07.2026
    Адразу бачны ўзровень сапраўдны таго, чым шчыравалі ўсе гэтыя Кучынскія і Ціханоўскія. Кіраўнік місіі нікому непатрэбнай АБСЕ ў Малдове! Такога даўнгрэёда пасля Дзярждэпу ў ДзіСі цяжка і прыдумаць. Мо хоць і нашых аболтусаў прыстроіць дзе, каб нарэшце спынілі швэнданне па свеце нікому непатрэбнае і ганьбячае беларусаў.
  • Праўда
    18.07.2026
    Імаверна, збіраюцца “Прыднестроўе” душыць.
  • Хмм
    19.07.2026
    Стратэгічны дыялёг, так это еще байденовской администрации человек. Списали в самый глухой угол.

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць