Грамадства1616

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю

Ён абвінавачваецца адразу ў трох хуліганскіх злачынствах, яму пагражае да трох гадоў зняволення.

Photo by Volha Shukaila SOPA Images LightRocket via Getty Images

Пракуратура варшаўскага раёна Ахота распачала справу супраць Марціна Н., якога падазраюць у здзяйсненні трох хуліганскіх злачынстваў у перыяд з 10 па 11 ліпеня на аўтавакзале PKS Warszawa Zachodnia, піша «Белсат».

У выніку гэтых дзеянняў ён нападаў на розных людзей, у тым ліку на былую віцэ-чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў па плаванні Аляксандру Герасіменю

У паведамленні Пракуратуры гаворыцца, што арыштаваны Марцін Н. прызнаў віну і ў сваіх тлумачэннях заявіў, што пацярпелыя «былі яго сябрамі, якім ён пазычыў грошы, а цяпер яны яго не пазнаюць».

«У святле сабраных доказаў шкода беларускай віцэ-чэмпіёнцы Алімпійскіх гульняў па плаванні не была здзейснена падазраваным з-за нацыянальнай прыналежнасці пацярпелай. На цяперашнім этапе разбору высвятляецца, ці былі іншыя пацярпелыя, а таксама ці існуе неабходнасць правядзення аднаразовага судова-псіхіятрычнага абследавання падазраванага», — паведамляе Пракуратура.

Зараз Марцін Н. арыштаваны тэрмінам на тры месяцы, яму пагражае пакаранне па артыкулах 57 і 217 Крымінальнага кодэкса Польшчы, якія прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

Нагадаем, пра напад на алімпійскую прызёрку паведаміла яе сяброўка Наталля Радзіна. Са словаў Радзінай, Герасіменя прыехала на аўтавакзал па справах. Раптам да яе са спіны падышоў невядомы мужчына гадоў 35‑ці і ўдарыў кулаком па галаве. Пры гэтым нічога не сказаў і адразу сышоў.

«Саша ад шоку і болю не адразу зразумела, што адбылося. Клікаць на дапамогу не было каго, людзі спяшаліся на свае рэйсы і нават не звярнулі ўвагі на тое, што адбывалася. Саша ж, калі прыйшла ў сябе, паехала ў паліцыю», — паведамляла Наталля Радзіна.

Яе сяброўка паехала ў пастарунак да Герасімені. Там у яе прысутнасці работніца паліцыі сказала, што знайсці злачынцу будзе даволі складана: не факт, што інцыдэнт трапіў на камеры, невядома, якой якасці будзе карцінка, калі відэазапіс усё ж будзе, і, магчыма, гэтага чалавека не будзе ў паліцэйскай картатэцы. А калі яго ўсё ж знойдуць, то наўрад ці пасадзяць: паколькі траўмы няцяжкія і нябачныя, гэта лічыцца дробным хуліганствам.

Каментары16

  • Сурков
    17.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    17.07.2026
    Што значыць: не спяшайцеся з ацэнкамі і лозунгамі, аналітыкі-каментатары (тут зараз нейкі філіял Хартыі, дзе было яшчэ больш такога).
    Колькі было сцвярджэнняў, што гэта дакладна карнік, якія нават прыехаў у іншую краіну.
    Пераважная большасць лукашысцкіх карнікаў неадэкваты, з чаго не вынікае, што кожны неэдэкват у сусвеце - карнік.

    І тыя, хто будзе зараз разганяць пра дрэнных палякаў, таксама ўчытайцеся: хуліганства не мела нацыянальныя матывы.
  • М
    17.07.2026
    Ў Польшчы знайшлі хутка. І ня першы раз. А ў Летуве ўсе ніяк не знойдуць хто з памылкамі пісаў на сцяне сярод Вільні ксенафобскія лозунгі.

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»23

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць