Грамадства4141

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе

Жыхарка Смаленска апублікавала школьны дакумент свайго мужа за 1994 год, надрукаваны на беларускай мове. Знаходка сабрала сотні каментароў, у якіх спрачаюцца пра гістарычную прыналежнасць горада.

Беларускамоўны табель «Звесткі аб паспяховасці і паводзінах вучня», які па-руску запаўнялі ў 90‑я ў смаленскай школе. Фота: lkolokolchikova 

Карыстальніца платформы Threads пад нікам lkolokolchikova падзялілася фатаграфіяй школьнага табеля («Звесткі аб паспяховасці і паводзінах вучня») свайго мужа за 1994/1995 навучальны год. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што жыхар расійскага Смаленска вучыўся па дакуменце, створаным для беларускіх школ і аформленым па-беларуску.

«Спачатку кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа…» — падпісала фота аўтарка.

View on Threads

На бланку выразна бачныя надрукаваныя, але нявыкарыстаныя графы «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Прадметы, якія былі ў расійскай школе, ад рукі запісаныя па-руску побач з беларускімі друкаванымі назвамі.

Яшчэ адна характэрная дэталь дакумента — наяўнасць прадмета «Асновы Савецкай дзяржавы і права». Гэта сведчыць пра тое, што бланкі былі надрукаваныя яшчэ да распаду СССР і некалькі гадоў ляжалі на складах, пакуль у сярэдзіне 90‑х іх не павезлі прадаваць у суседнюю Расію.

Трэд сабраў сотні каментароў, падзяліўшы аўдыторыю на два непрымірымыя лагеры — беларускі і расійскі.

Беларускія карыстальнікі выкарысталі фота як нагоду нагадаць пра гістарычныя і культурныя сувязі Смаленска з Беларуссю. Менавіта ў Смаленску 1 студзеня 1919 года была абвешчана БССР, і горад быў яе першай сталіцай.

«У 1855 годзе перапіс — 51 адсотак насельніцтва беларусы… Русіфікацыя відавочная»; «Назва горада падобная да беларускіх: Мінск, Віцебск, Смаленск… Архітэктура сабораў і касцёлаў цалкам не характэрная для рускай».

Сама аўтарка трэда адзначае, што шоры з яе вачэй наконт беларускасці Смаленшчыны спалі толькі пасля эміграцыі: 

«Я да пераезду ў Варшаву думала, што мае бабулі размаўлялі «па-вясковаму», а цяпер разумею, што ў цэлым гэта была або беларуская мова, або нешта кшталту трасянкі».

Кпілі каментатары і з расійскіх настаўнікаў, якія не змаглі перакласці з беларускай мовы базавыя прадметы накшталт «Выяўленчае мастацтва» ці «Чарчэнне», запісаўшы побач «Физкульт» і «Изо» адпаведна. 

«Мінімум трое дарослых правалілі найпрасцейшую задачу запоўніць пару радкоў у дзённіку», — пажартаваў адзін з каментатараў.

З другога боку, расійскія карыстальнікі негатыўна рэагавалі на беларускія каментары.

«Спачатку кажуць Смаленск Беларусь, потым дзівяцца прыезду санітараў».

«Я па прыколе ў 7 класе прывезла дзённік на малдаўскай ад сястры з Прыднястроўя, і па ім вучылася. Што, цяпер Смаленск гэта Малдавія? Адкуль вы такія берацеся, каструлі».

«Сшыткі з надпісам «Зошит» у Чалябінску не сведчаць пра тое, што Чалябінск — гэта Украіна».

Татальны дэфіцыт і беларускія «чаўнакі»

Рэальная прычына з'яўлення беларускага дзённіка ў расійскай школе, зразумела, эканамічная. У першай палове 1990‑х гадоў Смаленская вобласць апынулася ў глыбокім сацыяльна-эканамічным крызісе з татальным дэфіцытам спажывецкіх тавараў.

У гэтых умовах выратаваннем для расійскага памежжа стаў стыхійны чаўночны гандаль з суседніх краін. Дробныя гандляры везлі ў Смаленск усё, што маглі набыць: ад прадуктаў да таннай канцылярыі, у тым ліку тыя самыя старыя савецкія бланкі табеляў, надрукаваныя ў Беларусі.

«У тыя гады ў Смаленску ўсё прадавалі з Беларусі, мабыць, і дзённікі таксама. На электрычках ездзілі, вазілі масла, згушчонку, усё запар», — згадвае адна з каментатарак. «Дзённікаў проста не было ў 90-я, прывезлі — прадалі, вось і атрымалася так», — пацвердзіла сама аўтарка трэда.

Сёння беларускія тавары па-ранейшаму займаюць значную частку смаленскіх прылаўкаў, а мясцовыя ўлады нават здаюць землі ў арэнду беларускім фермерам з-за слабага развіцця ўласнай сельскай гаспадаркі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары41

  • T
    18.07.2026
    Бред. У меня был такойже но с оценками по бел яз и литературе . так что это доказательство того , что он учился в рф . просто зашел не в тот ларек за дневником
  • трэба вырашаць ў ААН
    18.07.2026
    пытанне былых (Беларускай) Смаленскай , Пскоўскай, Бранскай губерняў (ваяводтстваў) трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) антыкаланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба нашым Паз'няку да oфісам ўсім займацца. і Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць, безумоўна па сваім зачынным каналам каму цікава ў YouTube : James Ker-Lindsay + Chagos Archipelago там уся неабходная юр . база . Жыве БЕЛАРУСЬ /ВКЛ !
  • одумайтес
    18.07.2026
    Да нахрена вам этот смоленск?! Вы представьте для начала сколько надо будет сделать только на своей территории. А вы хотите ещё какую-то хрень со своими проблемами присоединять.

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ2

Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару9

У Самарскай вобласці перастаў існаваць лагістычны комплекс Wildberries6

У Саратаве гарыць НПЗ2

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення3

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік7

У Сіднэі ўзвялі самы высокі ў свеце драўляны хмарачос5

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць