Грамадства4949

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Беларускі добраахвотнік Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч упершыню падрабязна расказаў сваю версію таго, як яго прымусілі пагаліць галаву і бараду. Паводле яго, у гэтай гісторыі не апошнюю ролю адыграла дзяўчына, з якой ён пазнаёміўся ў інтэрнэце.

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч. Скрын відэа: Lahvich / YouTube

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч — былы ваяр батальёна «Літвін» Палка Каліноўскага.

Ён рэгулярна з'яўляўся ў публічнай прасторы як блогер і ўдзельнік палітычных дыскусій. У сваіх інтэрв'ю і відэа Лахвіч часта казаў пра беларускую гісторыю, ВКЛ, нацыянальную годнасць і шляхецкі кодэкс паводзін.

У 2024 годзе Наўковіч абраўся ў Каардынацыйную раду. Ён належаў да таго крыла добраахвотнікаў, якое рэгулярна крытыкавала беларускія дэмакратычныя сілы за адсутнасць выразнай сілавой стратэгіі і за адарванасць ад людзей са зброяй.

Менавіта вакол Наўковіча разгарэўся адзін з самых гучных канфліктаў у беларускім добраахвотніцкім асяроддзі. 1 чэрвеня 2026 года ён апублікаваў відэа, на якім без сваіх знакамітых вусоў называў сябе «свінапасам», казаў, што вусы — гэта «адзнака шляхты», а ён сваімі ўчынкамі нібыта не заслужыў права іх насіць.

Далей ішла серыя абразлівых фразаў пра самога сябе, а таксама пра іншага беларускага добраахвотніка — Аляксандра «Жэрара» Красоўскага, які знаходзіцца ў СІЗА ва Украіне.

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч. Злева — паголены на «пакаяльным» відэа. Калаж: «Наша Ніва»

Пазней Наўковіч прызнаў, што відэа з'явілася пасля канфлікту з Радзівонам «Генам» Батуліным. Тады ён сцвярджаў, што пасля сустрэчы яны «паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся».

16 ліпеня Лахвіч апублікаваў амаль 50‑хвіліннае відэа пад назвай «Калі свае горш за акупантаў». У ім ён упершыню падрабязна распавёў сваю версію таго, што адбылося.

Паводле слоў Лахвіча, прыкладна за паўтара месяца да інцыдэнту ён пазнаёміўся ў інтэрнэце з беларускамоўнай дзяўчынай.

«Беларускамоўная, ідэйная, як я зразумеў. У прынцыпе, гэтым яна мяне і падкупіла».

Лахвіч кажа, што яны рэгулярна перапісваліся і паміж імі склаліся добрыя адносіны.

За некалькі дзён да інцыдэнту дзяўчына паведаміла яму, што будзе ў Ізюме ў гасцях. Па словах Лахвіча, ён таксама ў той час знаходзіўся ў Харкаўскай вобласці, таму пагадзіўся сустрэцца праз некалькі дзён, 31 мая, бо неабходна было атрымаць дазвол камандзіра.

Як заўважае Лахвіч, сустрэча адбылася літаральна праз некалькі дзён пасля ягонага інтэрнэт-канфлікту з Радзівонам «Генам» Батуліным. Ён не адмаўляе, што рэзка выказваўся на адрас Батуліна, але сцвярджае, што гэта не апраўдвае таго, што адбылося пасля.

Паводле Лахвіча, напярэдадні сустрэчы дзяўчына даслала яму адрас. Пакуль ён шукаў патрэбны дом, яна сама выйшла яго сустрэць.

«Вельмі манерная. Віталіся рымскім прывітаннем. Беларускамоўная, ідэйная. Думаю: ну, блін, клас».

Пасля гэтага, паводле яго, дзяўчына адразу прапанавала зайсці ў дом.

«Я кажу: «Можа, пойдзем пагуляем?» Яна адказвае: «Не, няма часу. Хутчэй ідзі ў душ. Люблю чыстых мужчын».

Лахвіч прызнаецца, што лёгка пагадзіўся на прапанову:

«Блін… Я разумею, што ў мяне праблема з дзяўчатамі. Скажу як ёсць: у мяне няма сэксу. Гадамі няма сэксу. Так ужо склалася, таму я клюнуў лёгка».

Паводле мужчыны, пасля таго, як ён зайшоў у душ, больш дзяўчыны не бачыў.

«Я быў голы. Два рылы зайшло здымаць мяне на тэлефон. Трое стаяла ў кватэры».

Паводле яго, у душавую зайшлі Радзівон «Гена» Батулін і Дзяніс «Ваўкалак» Урбановіч.

«Ваўкалак здымае мяне на тэлефон. Навошта ім гэтыя відэа — я не ведаю. Спытайцеся ў іх. Асабліва ў іх аўдыторыі».

Далей, паводле Лахвіча, яму паставілі ўльтыматум:

«Чувак, або мы цябе згвалцім, прынізім, або ты паголіш бараду разам з галавой».

Ён сцвярджае, што выбару фактычна не было.

«Выбар невялікі. Я не ідыёт».

Пасля гэтага, паводле яго, было запісана відэа, якое пазней разышлося ў сацыяльных сетках.

«І таму з'явілася тое прыніжальнае відэа. Я яго не лічу пакаянным. Яно было запісана пад ціскам», — заяўляе Лахвіч.

Каментары49

  • Хмм
    17.07.2026
    Віталіся рымскім прывітаннем - римским салютом. Виталася. "Думаю: ну, блін, клас".
    У кого-то еще остались вопросы к ваярам? Вот серьёзно.
  • Освободители
    17.07.2026
    Лахвич, держись! Ты сделал всё правильно!
    Тебе сейчас тяжело и это нормально. Правильный выбор - всегда тяжелый!
    PS
    Перед тем, как освобождать Беларусь, нужно сначала освободить этот мир от таких освободителей!
  • Алесь.
    17.07.2026
    "...выбару фактычна не было."(с)
    Пэўна беларус мог такое сказаць і 150 гадоў таму, і 100 гадоў таму, і 50 гадоў таму. Анічога новага.
    Але, усё-роўна шкада Наўковіча. Вельмі. І ён не першы, хто ўва Украіне трапляе ў такія "інцыдэнты". І хлапец актыўны, публічны, нешта там у палітыцы прапаноўваў. І як амаль усе, пра "інцыдэнты" у асяроддзе беларускіх дабраахвотнікаў, - маўчаў. Вось прыйшлі і за ім.
    І шкада Урбановіча. Дзянісу навошта гэта трэба было? Ці ў яго таксама ўжо няма выбару?
    Жахлівая рэч - вайна. Але, і яна не анулюе Крымінальны Кодэкс.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе3

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе3

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць