Улада4141

Лукашэнка: «Сітуацыя ў нас іншая. Асабліва пасля ўчорашняга прыняцця Еўрасаюзам адпаведных рашэнняў. І мне вашыя рэформы зусім не трэба!»

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу.

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў работу кіраўніцтва ўрада.

Нагодай для крытыкі стала ўнясенне ўрадам на разгляд пакета праектаў прававых актаў, у якіх прадугледжваюцца крокі для вырашэння наяўных праблем. Лукашэнка адзначыў, што іх трэба будзе ўсебакова разгледзець і аб'ектыўна ацаніць. Для гэтага на нараду да Лукашэнкі было запрошана шырокае кола прадстаўнікоў органаў улады.

«Нам трэба ацаніць, наколькі эфектыўнымі будуць прапанаваныя меры, ці змогуць яны змяніць сітуацыю ў эканоміцы ў цяперашніх няпростых умовах», — сказаў кіраўнік краіны.

«Пры гэтым хачу падкрэсліць: усялякія размовы, прабачце мяне, што ператварыліся ў балбатню, з нагоды нейкага крызісу непрымальныя! Ніякага крызісу няма, крызіс у нас у галаве!

Змяніліся ўмовы, па асобных напрамках змяніліся істотна. Ну і што? Гэта што, упершыню ў нашай гісторыі?! І не толькі нашай. Мы ведаем, як працаваць у гэтых умовах, як на іх рэагаваць», — адзначыў ён.

«Больш за тое, і сітуацыя ў нас іншая. Асабліва пасля ўчорашняга прыняцця Еўрасаюзам адпаведных рашэнняў», — дадаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што прадстаўленыя яму на разгляд дакументы закранаюць найважнейшыя сферы эканомікі і жыцця людзей.

«І мне вашыя рэформы зусім не патрэбныя, тыя, якія вы прапануеце! Мы павінны стварыць нармальнае жыццё для людзей, функцыянавання дзяржавы і нашага грамадства — вось што трэба. А то замест хлеба хочаце людзям даць нейкую рэформу!» — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўрада.

Ён нагадаў, што ў Беларусі за 20 гадоў пабудавалі дзяржаву, стварыўшы ўсё неабходнае для жыцця людзей.

«Таму спыніце гэтую балбатню! — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. — Працягвайце ўдасканальваць матэрыяльную вытворчасць, і самае галоўнае — стварыўшы прадукт, прадайце яго! Вось і ўсе рэформы!»

«Калі вы гэта зробіце, мы паглядзім, на якім узроўні будзем знаходзіцца і ў якіх умовах працаваць. Можа, гэта гаворка наогул знікне пра нейкія рэформы», — дадаў ён.

«Але рэформы, якія ідуць насуперак з тым курсам, які мы з вамі разам абяцалі народу, непрымальныя! Гэта галоўны крытэрый, як бы ні было складана», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Рашэнні не павінны негатыўна паўплываць на сацыяльную сферу», — засцерагае Лукашэнка.

«Я ўжо вам чыста адкрыта казаў, па-людску, што калі мы узарвём сітуацыю ў краіне, вось гэтай стабільнасці, спакою… Вы ж паглядзіце, што вакол робіцца! Няўжо вы гэтага не бачыце? І, калі мы ў шэраг станем з тымі, хто падарваў гэтую сітуацыю ў краіне, дэстабілізуем яе, нам спатрэбіцца ў 10 разоў больш грошай, каб выруліць з той сітуацыі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён засцерагае, трэба думаць, ад празмерна рэзкага павышэння камунальных плацяжоў, неабходнасць у якім узнікла ў выніку падзення эканомікі Беларусі.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць