Культура4141

Аляксей Хлястоў прапанаваў абмежаваць уезд у Беларусь расійскім артыстам

Беларускі спявак Аляксей Хлястоў у інтэрв'ю інтэрнэт-тэлебачанню «ТВоё Сегодня» выказаў меркаванне, што Міністэрству культуры варта абмежаваць уезд у краіну артыстам з блізкага замежжа.

Сваю пазіцыю артыст матываваў тым, што беларускі шоў-бізнэс павінны фармаваць мясцовыя выканаўцы, якія працуюць тут для нашага народа.

— Я вельмі хвалююся, калі беларускі чалавек выбірае паміж беларускім артыстам і артыстам з іншай, блізкай, краіны, і кажа: «Усё, што робяць яны — гэта крута, а ўсё што робіце вы — лухта». Я ў гэта не веру, — падзяліўся меркаваннем Хлястоў.

Адказваючы на пытанне гледача, што б ён зрабіў, калі б яго прызначылі «Мiнiстрам шоў-бізнэсу», Аляксей сказаў, што ён бы папрасіў пакінуць шоў-бізнэс артыстам.

— Шоу-бізнес — гэта калі ўкладваюцца самастойныя інвестыцыі, а не дзяржаўныя. Я ўкладаю ўласныя сродкі ў сябе, як у прадпрыемства, натуральна, не атрымліваючы ад дзяржавы ні аднаго рубля. Гэта правільна. У дзяржавы ёсць, куды ўкладваць грошы. Я б папрасіў пакінуць шоў-бізнэс нам.

Выканаўца распавёў, што два гады таму, калі «абрынуўся» даляр, у Беларусь хлынулі яго калегі з іншых краін па такіх дэмпінгавых коштах, што ён, жывучы ў сваёй краіне, не мае магчымасці гастраляваць. Бо да беларускіх артыстаў па гарадах праязджаюць іх расійскія калегі.

— На месцы Міністэрства культуры я б звяртаў на гэта ўвагу і рабіў нейкія сур'ёзныя рэмаркі для гэтых людзей. Нават, пакуль ідзе крызісны час, трошачкі, або нават не трошачкі абмежаваў бы ім уезд. Папрасіў бы іх: «Хлопцы, дайце нам працаваць».

Аляксей прызнаўся, што не мае дачынення ні да якіх дзяржаўных датацыяй, яго сям'я жыве на тое, што яны зарабляюць, а ў цяперашніх умовах гэта даволі складана. Пры гэтым ён адзначыў, што мінскія канцэрты расейскіх артыстаў ён бы не абмяжоўваў.

— У Мінск хай прыязджае любы артыст. А вось усё што тычыцца гарадоў на Гомельшчыне, Магілёўшчыне, райцэнтраў… Сёлета нашы калегі з блізкага замежжа зрабілі такое турнэ, я б гэта назваў, прабачце, пыласосам. Яны «прапыласосілі» ўсе гарады. Немагчыма прыехаць. Мой канцэртны менеджар абтэлефаноўвае аддзелы культуры, яму адказваюць: мы не можам вам нічога прадаставіць. У нас няма магчымасці.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць