Культура11

Андрэй Адамовіч, у якога трэцяе месца прэміі Гедройца: «Я паехаў у Вільню, сеў і напісаў кнігу за дзесяць дзён»

12 кастрычніка сталі вядомыя імёны пераможцаў штогадовай літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. Сярод іх — Андрэй Адамовіч з кнігай «Таўсьціла і лешч». З трох пераможцаў на цырымоніі прысутнічаў толькі ён.

Андрэй Адамовіч. Фота Сяргея Гудзіліна

Кнігі ўсіх канкурэнтаў Андрэй прачытаць не паспеў, таму і ацэньваць іх не бярэцца, але пра ўласную пагутарыць гатовы.

«Наогул, гэтая кніга — не пра рыб. Гэтая кніга пра чалавека, ён як мера ўсіх рэчаў. Тут пра аднаго майго сябра, ён рыбак, — кажа Андрэй. — Уладзімір Арлоў казаў пра маю кнігу, што ў ёй бліскучы фінал. Валянцін Акудовіч — што кніга чытаецца, як хвацкі дэтэктыў. Валянцін Васільевіч мой настаўнік у літаратуры, вельмі шкада, што ён сёння не атрымаў ніякай узнагароды».

Андрэй таксама прыгадаў, як ён пісаў сваю кнігу.

«Я прачытаў на сайце ПЭН-цэнтра, што ёсць рэзідэнцыя для маладых літаратараў, і вырашыў напісаць туды заяўку. Пачаў яе так: «Вы ж мае ўсе дарагія, я ж вас усіх як аблупленых ведаю. Год таму я вам ужо падаваў заяўку, вы яе згубілі, разбярыцеся з бардаком». Напісаў, што буду на стыпендыю займацца і выпіваць па літру «гарачыцельнага» ў дзень. Так і напісаў, што буду піць як чорт. Карацей, вёў з імі барацьбу, пагражаў, шантажаваў, і ўрэшце яны мне гэтую стыпендыю далі. Я паехаў у Вільню, сеў і напісаў кнігу за дзесяць дзён. А пра што пісаць прыдумаў напярэдадні паездкі».

Пакуль што Андрэй пісаць новых кніг не плануе, хаця цяпер, атрымаўшы ў падарунак двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме, усё можа памяняцца.

Андрэй Адамовіч — паэт, празаік і перакладчык з японскай мовы. Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Мінску. За кнігу паэзіі «Дзень паэзіі смерці дзень», якая выйшла ў 2012 годзе, атрымаў прэмію «Дэбют» Беларускага ПЭН-цэнтра. Тройчы перамагаў у конкурсах маладых літаратараў Беларускага Пэн-цэнтра (2006, 2010, 2012). Яго творы перакладзены на літоўскую, польскую, грузінскую мовы. У 2015 годзе выдаў кнігу прозы «Таўсьціла і лешч».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць