З Беларусі дэпартуюць украінскага пісьменніка Сяргея Жадана, бо Расія лічыць яго датычным да тэрарызму
Абноўлена: Беларусь адмяніла забарону на ўезд Сяргею Жадану
* * *
Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан, які прыехаў на кніжную выставу ў Мінск і Стральцоўскі літаратурны фэст, быў затрыманы сілавікамі. Прычына — знаходжанне ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». Жадан правёў ноч у камеры і атрымаў забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін.

«А вось вясёлая гісторыя, якая адбылася са мной сёння ў Мінску. Каля двух ночы да мяне ў гасцінічны нумар наляцеў міліцэйскі патруль — сур'ёзны і засяроджаны. Нічога не тлумачачы, даставілі ў пастарунак, пачалі прабіваць па базе, нічога не знайшлі. Пазванілі ў КДБ. Там ім параілі ехаць у іншае аддзяленне, Ленінскае. У Ленінскім зноў прабівалі па базе, нарэшце, патлумачылі - аказваецца, мне яшчэ ў 2015-м забаронены ўезд на тэрыторыю РФ (якая прыкрасць) з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». А паколькі Беларусь і Казахстан знаходзяцца з РФ у адной візавай зоне (не пашанцавала), то забарона аўтаматычна пераходзіць і да Беларусі з Казахстанам. І калі немагчымасць патрапіць у Казахстан я яшчэ неяк перажыву, то за Беларусь крыўдна. Начаваць прыйшлося ў камеры. Раніцай доўга пісалі тлумачальныя, распытвалі пра тэрарызм. У рэшце рэшт, паставілі штамп аб забароне ўезду ў Беларусь на нявызначаны тэрмін.
І вось што я думаю. Дарагія сябры з МЗС і пасольства Украіны ў Беларусі, гэта ж няправільна, калі ўкраінскіх паэтаў арыштоўваюць без тлумачэння і трымаюць у камеры без прычыны? Правільна ж? Можа неяк адрэагуеце? Давайце, скажам, разарвем з імі дыпламатычныя адносіны. Або аб'явім ім Крыжовы паход. Калі ласачка», — напісаў ён у фэйсбуку.

* * *
Дынько: Дэпартацыя Жадана — ганьба і паказчык, наколькі абмежаваны суверэнітэт Беларусі сёння
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра вайсковыя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары