Тэатр11

Музычную казку па п'есе хлопчыка з аўтызмам пакажуць сёння ў Мінску

Музычную казку «Чыгунка» па п'есе 9-гадовага хлопчыка з аўтызмам пакажуць у Мінску, паведамілі БелТА арганізатары.

П'еса «Чыгунка» напісана на беларускай мове 9-гадовым Кастусём Жыбулем. Казка раней была прызнана адной з найлепшых на конкурсе творчых работ «Купаляняты», які праводзіў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Прэм'ера спектакля прызначаная на 2 красавіка ў Палацы культуры ветэранаў (11:30, 18:00, Янкі Купалы, 21).

Спектакль «Чыгунка» — гэта другая маштабная пастаноўка Сямейнага інклюзіў-тэатра «i», у якой нароўні са звычайнымі дзецьмі задзейнічаны дзеці з аўтызмам. У мінулым годзе тэатр паставіў мюзікл «Флейта-чарадзейка», які паказаў у Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. «Сёлета мы вырашылі пайсці яшчэ далей і цяпер прадстаўляем гледачам не проста спектакль з удзелам асаблівых дзяцей, а пастаноўку, напісаную дзіцём з аўтызмам. Больш за тое, у стварэнні касцюмаў, дэкарацый, складанні музыкі актыўны ўдзел прымалі выхаванцы студыі, у тым ліку дзеці з асаблівасцямі», — адзначыла мастацкі кіраўнік тэатра Ірына Пушкарова.

Спектакль будзе цікавы як маленькім гледачам, так і іх бацькам. Пастаноўка распавядае пра сяброўства, сям'ю, дабро і права на памылку.

У «Чыгунцы» шмат іншасказанняў, адсылак да вядомых твораў, у тым ліку Янкі Маўра, Карнея Чукоўскага, Люіса Кэрала і Уільяма Шэкспіра. У п'есе падкрэсліваецца ўнікальнасць кожнага чалавека, уменне паважаць і прымаць асаблівасці іншых людзей.

На думку прадстаўніка кампаніі velcom, начальніка аддзела карпаратыўных камунікацый Вячаслава Смірнова, адоранае дзіця напісала літаратурную аснову спектакля на беларускай мове на вельмі высокім узроўні. Гэта яшчэ раз даказвае, што таленавітым можа быць кожнае дзіця, людзі з аўтызмам здольныя здзіўляць.

Прэм'ера музычнай казкі-імправізацыі прымеркавана да Сусветнага дня інфармавання аб праблеме аўтызму. Пастаноўка закліканая прыцягнуць шырокую ўвагу да праблемы аўтызму і даць асаблівым дзецям магчымасць адчуць сябе часткай грамадства.

Сямейны інклюзіў-тэатр «i» створаны ў пачатку 2016 года. Яго заснавальнікамі сталі МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампанія velcom, а падрыхтоўкай юных акцёраў бязвыплатна занялася творчая студыя Ірыны Пушкаровай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары арабскіх краін адмовіліся ехаць на саміт да Пуціна3

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін37

«Смачна з'еў кукурузу, аж сліна цякла». Беларус пайшоў у лес у грыбы і раптам сутыкнуўся з мядзведзем5

З нядзелі на межах Беларусі запрацуе новая сістэма ўезду ў краіны ЕС. Як яна будзе працаваць?

У панядзелак чакаецца мокры снег

Ніякага змякчэння санкцый, пакуль Беларусь рухаецца ў бок таталітарызму60

У Мінску двое 13‑гадовых забралі ў бацькоў грошы і перадалі 19‑гадовай студэнтцы-юрыстцы, што прыехала з іншай краіны7

Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру5

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць