Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Гульні зь ядзернай «матрошкай»

Фармальна расейскі Ту-22М3, што прызямліўся ў Мачулішчах, можа несьці ў сваіх бамбалюках усё, што заўгодна. Піша ў блогу Аляксандар Класкоўскі.

Амбасадар Сурыкаў ізноў заявіў пра пэрспэктыву «Іскандэраў» ў Беларусі. Плюс магчымае выкарыстаньне нашых аэрадромаў расейскімі стратэгічнымі бамбавозамі. Тым самым ён міжволі ўмацоўвае пазіцыі прэм'ера Сідорскага на хуткіх перамовах з Пуціным. Зь іншага боку, торг можа перайсьці ў рызыкоўную плашчыню, бо Масква ня супраць накінуць ня толькі свае ракеты, але і свой рубель.

На прэсавай канфэрэнцыі 6 жніўня Сурыкаў зазначыў, што ў адказ на разьмяшчэньне ў Эўропе элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША можа быць пастаўленае пытаньне «пра магчымае базаваньне ракетных комплексаў «Іскандэр» у Беларусі, пра магчымае разьмяшчэньне стратэгічных бамбавозаў у Беларусі, Калінінградзе і гэтак далей».

Вайсковы аналітык Аляксандар Алесін мяркуе, што гэты варыянт асымэтрычнага адказу ў Маскве ўжо высьпеў. Экспэрт зьвяртае увагу і на такі казус: хаця амбасадар агаварыўся, што пра ядзерную зброю гаворкі ня ідзе, тэарэтычна ня выключаны варыянт «матрошкі». Рэч у тым, што паветраныя судны маюць экстэрытарыяльны статус, то бок іх нутро ёсьць тэрыторыяй краіны, якой яны належаць. І фармальна расейскі Ту-22М3, што прызямліўся ў Мачулішчах, можа несьці ў сваіх бамбалюках усё, што заўгодна. Можа, там толькі паветра, а можа… Карацей, размовы пра асымэтрычны адказ разьлічаныя найперш на тое, каб напружыць заходнікаў.

Але факт тое, што ад гэтых віртуальных вайсковых гульняў Менск можа займець рэальную выгаду. «Зь беларускага боку на перамовах пра асымэтрычны адказ будзе дамінаваць адно пытаньне: «А што нам за гэта будзе?», — мяркуе Алесін.

Зь ім згодны палітоляг Андрэй Фёдараў. Ён зьвяртае ўвагу на нядаўнюю патаемную сустрэчу Сідорскага з латыскім калегам Годманісам, на жаданьне айчынных уладаў трохі болей «культурна» правесьці чарговыя выбары. То бок, Менск спрабуе ўмацаваць эўрапейскі тыл на перамовах з Масквой. А яны будуць цяжкія. Гаворка найперш пра газ (Сурыкаў, дарэчы, прагназуе са студзеня ад 200 даляраў).

Разам з тым, лічыць Фёдараў, і зацікаўленасьць расейскіх вярхоў напалохаць Захад «асымэтрычным адказам» Менск таксама паспрабуе скарыстаць: «Улады будуць да апошняга лавіраваць і гуляць на супярэчнасьцях Расеі ды Захаду, а потым выберуць тое, што ім болей выгадна».

Каментары

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць